Мястра

возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia

Мястра
Remove ads

Мя́стра — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Нарачанкі. Знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, на паўднёвы захад ад Мядзелу. Належыць да Нарачанскай групы азёраў, другое велічынёй у гэтай групе. Плошча паверхні возера 13,1 км². Даўжыня 5,8 км, найбольшая шырыня 4,5 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11,3 м, сярэдняя складае 5,4 м. Аб’ём вады 70,2 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 20,2 км[2].

Возера
Мястра
лац. Miastra
Thumb
Панарама Мястра
Возера Мястра
КраінаБеларусь
Плошча13,1 км²
Плошча вадазбору130 км²
Максымальная глыбіня11,3 м
Сярэдняя глыбіня5,4 м
Найбольшая даўжыня5,8 км
Найбольшая шырыня4,5 км
Даўжыня берагавой лініі20,2 км
Вышыня над узроўнем мора162 м[1]
Аб’ём вады70,2 млн м³
Каардынаты54°52′ пн. ш. 26°54′ у. д.
Мястра на мапе Беларусі
Thumb
Мястра
Мястра
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Remove ads

Апісаньне

Катлавіна падпруднага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы вышынёй 2—3 м (на поўначы і паўночным усходзе 6—10 м), разараныя, на поўдні і паўднёвым захадзе пад лесам. Берагавая лінія ўтварае некалькі паўвыспаў і затокаў (Панасаўка, Мядзельская лука, Паўночная лука). Берагі на поўначы і паўночным усходзе зьліваюцца з схіламі, астатнія нізкія, пясковыя, на поўдні і ўсходзе забалочаныя. На асобных дзялянках уздоўж берагоў — берагавы вал вышынёй да 1 м.

Дно паўночнага плёса складанай будовы, з шматлікімі падняцьцямі, якія чаргуюцца з упадзінамі. Зона мелкаводзьдзя пясковая, на асобных дзялянках пяскова-галькавая, высьцілаецца валунамі. Глыбей пашыраюцца сапрапэлі і глей. Расьліннасьць утварае ўздоўж берагоў некалькі палосаў (падводная пашыраецца да глыбіні 4 м).

Возера эўтрофнае. Злучаецца ручаямі з Нараччу і Баторынам. Вада выцякае ў Нарач праз пратоку Скему, а ўцякае праз раку Дробню, што злучае возера з Баторынам. Водны балянс возера мае падабенства да воднага балянсу Нарачы.

Remove ads

Флёра і фаўна

У возеры налічваецца 48 відаў водных расьлінаў (трысьнёг, чарот, рдзесты, эладэя, шышняк, харавыя водарасьці ды іншыя), 102 віды фітапланктона, 56 відаў зоапланктона. Сярэдняя біямаса складае ад 2 да 4,7 г/м³. Таксама налічваецца 56 відаў і формаў дольных жывёлаў, у тым ліку 30 хіранамідаў і 9 малюскаў.

Спрыяльны газавы, тэмпэратурны і хімічны рэжым возера і багатая харчавальная база станоўча ўплываюць на разьвіцьцё колькасьці і разнастайнасьці рыбаў. У возеры водзяцца ляшчы, шчупакі, вугры, платва, яльцы, язі, краснапёркі, ліні, пескары, выкляя, гусьцера, самы, налімы, уюны, акуні, залатыя і срэбныя карасі. Возера неаднаразова зарыблася судакамі, срэбнымі карасямі, сазанамі. Шырока разьвіцьцё атрымала прамысловая і аматарская рыбная лоўля.

На берагох возера разьмяшчаюцца Мядзел, а таксама вёскі Мікольцы, Гатавічы, Гірына, Качаргі. Возера ўваходзіць у курортную зону «Нарач».

Remove ads

Панарама

Thumb
Панарамны выгляд на возера з боку вёскі Качаргоў

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads