Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Беняконі)

помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя у Беняконях From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Беняконі)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя у Беняконях. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка пад адрасам завулак Касьцельны, 3. Дзее. Твор архітэктуры нэабарока і нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
КраінаБеларусь
ВёскаБеняконі
Каардынаты54°15′12″ пн. ш. 25°21′35″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльэклектыка
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Беняконях у 1634 годзе фундаваў тагачасны ўладальнік маёнтку Ян Чаплінскі. У 1737 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Беняконі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

Будаваньне новага мураванага касьцёла вялося ў 1900—1902 гадох.

Найноўшы час

У 1925 годзе Беняконі сталі цэнтрам аднайменнага дэканату Віленскай архідыяцэзіі. Да Другой сусьветнай вайны Беняконскі дэканат складаўся з 11 парафіяў: уласна Беняконі, Восава, Вярэнаў, Геранёны, Германішкі і Канвелішкі (цяпер у Беларусі), а таксама Бутрыманцы, Вялікія Салечнікі, Малыя Салечнікі, Дзевянішкі і Падбор’е (цяпер у Летуве).

У 1961 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад сховішча паліва. У будынку плябаніі зьмясьцілі школу-інтэрнат, а потым псыхіятрычныю лякарню. 10 сьнежня 1988 году касьцёл вярнулі каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэабарока і нэаклясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам, роўным вышынёй цэнтральнаму нэфу, які мае паўцыркульнае алтарнае завяршэньне. Бакавыя нэфы больш нізкія, з боку галоўнага фасада завяршаюцца магутнымі 3-яруснымі вежамі-званіцамі, а з бакоў алтара — прастакутныя закрысьціямі. Паўцыркульная алтарная частка атачаецца больш нізкай прыбудовай, што надае ёй арыгінальны прыступкавы разьвязак. Цэнтральны нэф і трансэпт накрываюцца ўзаемна пэрпэндыкулярнымі 2-схільнымі дахамі, з трыкутнымі франтонамі на тарцах, бакавыя нэфы — 1-схільнымі дахамі. Над алтарнай часткай дах конусападобны, над вежамі шпілі. Аконныя праёмы прастакутныя, з паўцыркульнымі імпастамі. Сьцены аздабляюцца роўнымі і руставанымі пілястрамі, філёнгавымі нішамі, сандрыкамі ды іншым, завяршаюцца разьвітымі багата прафіляванымі антаблемэнтамі.

Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, бакавыя нэфы — крыжовымі скляпеньнямі. Інтэр’ер аздабляецца ў стылі «другога ракако» (нэаракако) арнамэнтальнай ляпнінай, картушамі, размалёўкай (мастак К. Квяткоўскі). Унутраная прастора асьвятляецца двума ярусамі вокнаў, верхні ярус алтара — вялікімі люнэтамі. У інтэр’еры тры 2-ярусныя алтары: галоўны Сьвятога Яна Хрысьціцеля, левы — Божай Міласэрнасьці (у другім ярусе знаходзіцца абраз Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса), правы — Маці Божай Шкаплернай.

Побач з касьцёлам магіла Марылі Верашчакі, першага каханьня Адама Міцкевіча[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads