Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Янаў)
каталіцкі храм у Янаве Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцё́л Узьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — каталіцкі храм у Янаве Берасьцейскай вобласьці, збудаваны ў 1848 року.
| Храм | |
Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Янаў |
| Адрас | пл. Кастрычніка, 4 |
| Каардынаты | 52°8′51.79″ пн. ш. 25°32′9.71″ у. д. |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Пінская дыяцэзія |
| Тып будынка | касьцёл |
| Архітэктурны стыль | ампір |
| Дата заснаваньня | 1848 |
| Статус | дзейны |
Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Remove ads
Мінуўшчына
Збудаваны ў 1848 року з цэглы ксяндзом Палівонам. Расейскі імпэратар падараваў касьцёлу абраз сьвятой Кацярыны[1]. Асьвячоны ў 1852 біскупам В. Жылінскім.
У 1899 у храме адбыўся рамонт.
У 1935 налічвалася каля 1450 парафіянаў.
За савецкім часам касьцёл быў адабраны ў вернікаў, выкарыстоўваўся ў якасьці зернесховішча, пасьля дома культуры. 22 лістапада 1994 вернуты каталікам, пасьля чаго адноўлены, дададзеная ўваходная брама і бакавыя вежы.
Remove ads
Архітэктура
Архітэктурны стыль — ампір. Храм прастакутны ў пляне. Галоўны фасад увянчаны ступеністым атыкам зь пілястрамі. Будынак акаймаваны антаблемэнтам з прафіляваным карнізам на дэнтыкулах.
У левым алтары разьмешчаны драўляны крыж, выразаны Напалеонам Ордам, а таксама постаць Ісуса Хрыста мастачкі Гелены Скірмунт(ru)[2].
На адным з кутоў агароджы ўзьведзеная капліца на меркаваным месцы забойства Андрэя Баболі.
Remove ads
Сьвятары
- Палівон (1848—?)
- Тадэвуш Стачкоўскі (1995—2012)
- Павал Ёзэф Кручак (з 2012)[1]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
