Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры першай траціны XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзіўся на гістарычным Рынку, на рагу Замкавай і Фэльдмаршальскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1938 годзе савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі  | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі  | |
| Краіна | Беларусь | 
| Места | Гомель | 
| Каардынаты | 52°25′29.10″ пн. ш. 31°00′53.40″ у. д. | 
| Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм | 
| Аўтар праекту | Джон Кларк[d] | 
| Дата скасаваньня | 1938 | 
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі  | |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы касьцёл у Гомлі збудавалі ў XVIII ст. з фундацыі старосты гомельскага Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага. З 1768 году ў ім служыў будучы біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1779 годзе пры ім дзеяла езуіцкая місія.
У 1818—1822 гадох за Пятром Румянцавым збудавалі мураваны касьцёл паводле праекту архітэктара Джона Кларка. Пры касьцёле таксама збудавалі будынак для духавенства.
Наноўшы час
Савецкія ўлады сьпярша зачынілі касьцёла, а ў 1938 годзе — зьнішчылі помнік архітэктуры.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл — помнік архітэктуры клясыцызму. Галоўны фасад вылучаўся ў цэнтры 4-калённай лёджыяй і завяршаўся антаблемэнтам, зь яго бакоў былі чацьверыковыя купальныя вежы. Над 2-схільным дахам узвышаўся магутны сфэрычны купал на цыліндрычным барабане зь ліхтаром[1]
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
 - Нерэалізаваны праект царквы (касьцёла?), 1810 г.
 - Нерэалізаваны праект царквы (касьцёла?), 1810 г.
 - 1848 г.
 - В. Цайзінг, 1918 г.
 
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
 - 1900 г.
 - 1900 г.
 - 1900 г.
 - 1908 г.
 
- 1910 г.
 - 1918 г.
 - 1918 г.
 - 1930 г.
 
- Аэрафотаздымак, 1930-я гг.
 - 1932 г.
 - А. Арцем'еў, 1937 г.
 - А. Арцем'еў, 1937 г.
 
Заўвагі
- Гэтая частка Рынку часам называлася Касьцельным пляцам
 
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
