Кацярына Бонда

Польская пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Бонда
Remove ads

Кацяры́на Бо́нда[2] (па-польску: Katarzyna Bonda; нар. 1977, Гайнаўка, ПНР) — польская пісьменьніца беларускага паходжаньня, дакумэнталістка, журналістка і сцэнарыстка. Займаецца крымінальнай тэматыкай.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў Гайнаўцы, дзе скончыла беларускую школу і Беларускі ліцэй. Яшчэ ў сярэдняй школе зацікавілася журналістыкай, пісала ў мясцовыя пэрыёдыкі. У 1998−2004 вывучала журналістыку ў Варшаўскім унівэрсытэце[3], скончыла курсы сцэнарыстаў у Лодзкай вышэйшай кінашколе, пасьля 12 гадоў працавала журналісткай у «Super Expressu», «Newsweeku», «Wprostu»[4], «TVP S.A.», «Miesięczniku Zdrowie», «Nai», «Expressie Wieczornem» i «Kurieru Podlaskiem»[5].

У 2007 выдала дэбютную крымінальную аповесьць «Sprawa Niny Frank», якая здабыла прызнаньне і была намінаваная на ўзнагароду Вялікага калібру[4], а ад выдавецтва «Media Express» атрымала ўзнагароду «Дэбют року»[6].

Увяла ў польскую крымінальную літаратуру новы тып дэтэктыву, якім ёсьць псыхоляг Губэрт Мэер. Гэты пэрсанаж зьяўляецца ў творах «Sprawa Niny Frank» (2007), «Tylko martwi nie kłamią» (2010) і «Florystce» (2012). Таксама напісала дакумэнтальныя творы «Polskie morderczynie» (2008) і «Zbrodnia niedoskonała» (2009, з Багданам Ляхам)[6].

Remove ads

Бібліяграфія

  • «Sprawa Niny Frank» (2007)[4]
  • «Polskie morderczynie» (2008)[4]
  • «Zbrodnia niedoskonała» (2008)[4]
  • «Tylko martwi nie kłamią» (2010)[4]
  • «Dziewiąta runa» (2011, II выданьне «Sprawa Niny Frank») [6]
  • «Florystka» (2012)[6]
  • «Pochłaniacz» (2014)[7]
  • «Okularnik» (2015)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads