Крузэйру

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крузэйру
Remove ads

Крузэ́йру (па-партугальску: Cruzeiro) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 83 тысяч чалавек[2]. Знаходзіцца за 220 км ад сталіцы штату гораду Сан-Паўлу.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Крузэйру быў заснаваны на сутыку чыгуначных лініяў трох штатаў, як то Сан-Паўлу, Мінас-Жэрайс і Рыю-дэ-Жанэйру. Менавіта чыгунка, а таксама вытворчасьць кавы мела важнае значэньне для гораду ў XIX стагодзьдзі, калі Бразылія была яшчэ аграрнай манархіяй. У хаце першага ўладальніка земляў места зараз знаходзіцца музэй. У чыгуначным тунэлі Мантыкейра, на поўнач ад гораду, у 1932 годзе адбылася адна з ключовых бітваў паміж фэдэралістамі і канстытуцыяністамі. На сёньня эканоміка муніцыпалітэту палягае на гандлі, турызьме, а таксама мэталюргічнай прамысловасьці. Гэтак мэталюргічны завод гораду, які кіруецца міжнароднай кампаніяй Maxion Rodas e Chassis, вырабляе чыгуначныя кампанэнты.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads