Лаўрэнці Абэцэдарскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лаўрэнці Абэцэдарскі
Remove ads

Лаўрэнці Сямёнавіч Абэцэдарскі (Абецадарскі; 13 ліпеня 1916, Горкі — 6 ліпеня 1975) — савецкі гісторык. Сябар КПСС (з 1944)[2]. Сябар-карэспандэнт Акадэміі Пэдагагічных навук СССР (1968). Доктар гістарычных навук, прафэсар (1966). Прадстаўнік вульгарна-сацыялістычнага кірунку ў гістарычнай навуцы Беларусі савецкага пэрыяду[2], вядомага пад назвай «абэцэдаршчына»[3][4].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1946 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе потым працаваў выкладнікам, загаднікам катэдры гісторыі СССР (1950—1958), потым гісторыі БССР (з 1958).

У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’еднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII века». У 1966 годзе — доктарскую дысэртацыю на тэму «Борьба белорусского народа за соединение с Россией (Вторая половина XVI—XVII в.)».

Быў навуковым кіраўніком беларускай архівісткі і гісторыка Аляксандры Гесь, іншыя вядомыя вучні — Якаў Трашчанок і Міхась Ткачоў.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Абэцэдарскі Л. С. Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’еднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII века. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1954. — 67 с.
  • Абецедарский Л. С. Белорусы в Москве XVII в. Из истории русско-белорусских связей. — Минск: Издательство БГУ, 1957. — 62 с.
  • Русско-белорусские связи : сборник документов : (1570—1667 гг.) / отв. ред. Л. С. Абецедарский, М. Я. Волков. — Минск: Высшая школа, 1963. — 534 с.
  • Абэцэдарскі Л. С. У святле неабвержных фактаў. — Мінск: Звязда, 1969. — 111 с.
  • Абецедарский Л. С. Белоруссия и Россия : Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI—XVII вв. — Минск: Вышэйшая школа, 1978. — 255 с.

Адзін з аўтараў 2-томнай гісторыі БССР, школьнага падручніка гісторыі БССР (Мн., пособие : 1960—1974; учебник : 1975—1987); двухтомнай (1954—1961) і пяцітомнай (1972—1975) «Гісторыі Беларускай ССР», «Гісторыі Мінска» (1957), «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» (1969―1975. Пад рэдакцыяй Абецэдарскага выйшлі дапаможнікі для школ «Старонкі нашай гісторыі : кніга для чытання па гісторыі БССР у пачатковай школе» (Вольски, В. Ф.; 1969) і «Тэрміны, імёны, даты : школьны гістарычны слоўнік» (Сувораў, Ю. М.; 1971).

Remove ads

Погляды і дзейнасьць

Быў прыхільнікам унітарнай канцэпцыі аб’яднаньня ўсходнеславянскіх народаў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы[2]. Разглядаў Маскоўскую дзяржаву як простую папярэдніцу СССР[2].

Разглядаў гісторыю Беларусі як частку гісторыі Расеі[2]. Праводзіў думку, што Расейская імпэрыя мела гістарычныя правы на беларускія землі[2]. Разглядаў Вялікае Княства Літоўскае выняткова як дзяржаву летувіскіх фэўдалаў[5]. Адмаўляў прагрэсіўную ролю Магдэбурскага права і станоўчы для свайго часу характар Статутаў ВКЛ[2]. Пачаткам беларускай дзяржаўнасьці лічыў кастрычніцкі пераварот, не ўпамінаў пра Беларускую Народную Рэспубліку[5].

У некаторых пытаньнях фактычна салідараваўся з нацыяналістычнымі гісторыкамі Польшчы і Летувы[6].

Вывучаў канфлікты сялянаў з фэўдаламі, прычынай якіх называў імкненьне сялянаў перайсьці пад уладу маскоўскіх гаспадароў[7]. Перасяленьне беларусаў у Маскву называў добраахвотным, не зьвяртаючы ўвагі на шматлікія крыніцы, якія сьведчылі пра гвалтоўны характар гэтага працэсу[2]. У сваіх працах адмаўляў нацыянальны пачатак у разьвіцьці гісторыі Беларусі[2]. Перавышаў значэньне гандлю беларускіх местаў з расейскімі[7], прыніжаў узровень культуры Беларусі ў XVI ст.[7] Улучэньне Беларусі ў склад Расейскай імпэрыі называў «узьяднаньнем»[7]. Дэмакратычныя газэты «Наша Доля» і «Наша Ніва», паводле сьцьвярджэньня Абэцадарскага, — нацыяналістычныя выданьні[7].

Сваіх апанэнтаў называў «наймітамі амэрыканскіх і заходненямецкіх імпэрыялістаў»[8], «гітлераўскімі паслугачамі»[5], «буржуазнымі фальсыфікатарамі» і «ворагамі міру і прагрэсу»[9], а іхныя працы — «вымысламі беларускіх буржуазных нацыяналістаў»[8]. Паводле ўспамінаў Анатоля Грыцкевіча, любіў паўтараць, што «гісторык павінен умець знаходзіць факты для сваёй канцэпцыі»[10].

Крытыка

Абэцэдарскага крытыкуюць за сьвядомую аднабаковасьць[2], неабмежаванае маніпуляваньне гістарычнай сьвядомасьцю грамадзтва, падмену гістарычных ведаў ідэалёгіяй расейскага імпэрыялізму[11][12]. Свае вэрсіі ён найчасьцей падмацоўваў крыніцамі, што зыходзілі ад зацікаўленых менавіта ў такіх поглядах маскоўскіх афіцыйных установаў, не праводзячы крыніцазнаўчага аналізу[2]. Спасылаўся амаль выняткова на працы савецкіх гісторыкаў і асобных прадстаўнікоў расейскай дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі[13]. Дзеля пацьверджаньня ўласных думак выкарыстоўваў цытаты іншых навукоўцаў, якія аднак супярэчылі кантэксту працаў, акуль яны паходзілі[13]. Ігнараваў усе працы, якія ставілі пад сумнеў ягоныя высновы[13].

Паводле гісторыка Алеся Смалянчука, мэтай Абэцэдарскага пры рэдагаваньні школьных падручнікаў была фальсыфікацыя гістарычных ведаў і дэфармацыя сьвядомасьці беларусаў[14], а сваёй антыбеларускай пазыцыяй ён супярэчыў многім тэзам нават савецкай гістарыяграфіі[6]. Паводле гісторыка Валянціна Грыцкевіча, брашура «У святле неабвержных фактаў» мусіла быць зброяй у змаганьні супраць руху за незалежнасьць і чалавечую годнасьць[11], паводле гісторыка Алега Дзярновіча[15] яна выконвала партыйны заказ[6]. Гісторык Павал Урбан[8] пераканаўча давёў сумнеўнасьць сьцьвярджэньняў Абэцэдарскага[6] і здолеў паказаць, што брашура мае вымоўны шавіністычна-расейскі характар і ўяўляе сьвядомае абкраданьне гісторыі беларускага народу[6].

У наш час дзейнасьць Абэцэдаскага атрымала адмоўную ацэнку з прычыны сьвядомай аднабаковасьці[16] і фальсыфікацыяў[14][17][18].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads