Леакадзія Шышэя
удзельніца беларускага пасьляваеннага супраціву From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леака́дзія Шышэ́я (дзяв. Кавальчу́к, 1 чэрвеня 1928, в. Церахоўшчына, Слонімскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка — 18 студзеня 2023[1]) — удзельніца беларускага пасьляваеннага супраціву, сяброўка падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка», былая зьняволеная ГУЛАГу, дысыдэнтка, дзяячка беларускай грамады Вільні[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася 1 чэрвеня 1928 г. у вёсцы Церахоўшчына Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва ў Польскай Рэспубліцы (цяпер — Дзятлаўскі раён Гарадзенскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну падчас нямецкай акупацыі вучылася ў Слонімскай прагімназіі, належала да СБМ. З 1944 г. працягвала вучобу ў Слонімскай СШ № 1[2].
У 1946 годзе далучылася да падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая плянавала змаганьне за нацыянальныя правы, годнасьць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасьць беларусаў. Удзельнічала ў першых сходах арганізацыі. У сярэдзіне 1947 году арганізацыя была выкрытая ў сувязі з дэкансьпірацыяй Саюзу вызваленьня Беларусі, які быў выданы савецкім агентам Алесем Бажко. У выніку гэтай дэкансьпірацыі і сама «Чайка» была выкрытая, што было павязана з кансьпірацыйнай памылкай: з СВБ некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь[3]. Па словах Леакадзіі Шышэі, «Чайкай» падпольную арганізацыю назвалі таму, што падчас устаноўчага сходу, які адбываўся на беразе ракі, побач праляцела чайка[4].
У чэрвені 1947 Леакадзія Шышэя была арыштаваная за ўдзел у антысавецкай арганізацыі, утрымлівалася ў баранавіцкай турме[3].
Леакадзія Шышэя была асуджаная на тэрмін восем з паловай гадоў. Разам зь ёй у ГУЛАГу адбывала пакараньне славутая беларуская паэтка Ларыса Геніюш[2].
У 1954 г. вызвалілася з канцлягераў. Пасьля вызваленьня Леакадзія Шышэя разам з сваім мужам Кастусём Шышэям прыехала ў Вільню, дзе жыла да сваіх апошніх дзён. Леакадзія Шышэя зьяўляецца адной з гераіняў дакумэнтальнага фільма «Людвіка», які распавядае пра беларусаў Віленшчыны. Фільм зьняў рэжысэр зь Беласточчыны Мікола Ваўранюк[3].
Памерла 18 студзеня 2023 году ў Вільні[5]. Пахаваная на Ліпаўскіх або Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках.
Remove ads
Сям’я
Мужам Леакадзіі Шышэі (Кавальчук) быў Кастусь Шышэя, камандзір Беларускай краёвай абароны, зь якім яна пазнаёмілася падчас зьняволеньня з дапамогай Ларысы Геніюш[6].
Узнагароды
Узнагароджаная мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[7].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads