Леанід Яновіч
беларускі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Аляксандравіч Яновіч (4 сакавіка 1934, Кажушкі, Слуцкі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь — 26 лістапада 2022) — беларускі матэматык.
Дасьледаваў набліжаныя спосабы аналізу і вылічальную тэхніку. Выканаў некалькі фундамэнтальных працаў па тэорыі квадратурных і кубатурных формулаў, а таксама па тэорыі набліжэньня функцыяў і апэратараў. Разьвіў спосабы вылічэньня кантынуальных інтэгралаў і лічбавыя спосабы разьвязаньня інтэгральных і інтэграцыі-дыфэрэнцыяльных раўнаньняў. Прапанаваў спосабы колькаснага разьвязаньня некалькіх клясаў фізычных і тэхнічных задачаў. Доктар фізыка-матэматычных навук (1987), сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989) і прафэсар (1992). Аўтар каля 200 навуковых працаў[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1957 годзе скончыў фізыка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і працаўладкаваўся малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытут матэматыкі Акадэміі навук Беларускай ССР[3]. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Некаторыя пытаньні набліжэньня пэрыядычных аналітычных функцыяў». У 1967 годзе атрымаў навуковую ступеню кандыдата фізыка-матэматычных навук і заняў пасаду загадніка лябараторыі[3]. У 1976 годзе атрымаў ордэн «Знак Пашаны». У 1987 годзе здабыў ступеню доктара навук за абарону дысэртацыі «Дасьледаваньні па набліжаным кантынуальным інтэграваньні функцыяналаў паводле гаўсавай меры» ў Ленінградзкім дзяржаўным унівэрсытэце (Расейская СФСР). У 1992 годзе атрымаў навуковую годнасьць прафэсара вылічальнай тэхнікі. У 1993 годзе быў узнагароджаны прэміяй Акадэміі навук Беларусі за распрацоўку набліжаных сросабаў функцыянальнага інтэграваньня[4].
У 1996 годзе стаў галоўным навуковым супрацоўнікам аддзелу нелінейнага і стахастычнага аналізу Інстытуту матэматыкі. Разьвязаў задачу Чабышова з рэчаіснымі вузламі для некалькіх відаў інтэгралаў. Пабудаваў і дасьледаваў лікавыя спосабы разьвязаньня раўнаньняў паветрапругкасьці з дэтэрмінаванымі і выпадкова ўзбуджанымі ядрамі і правай часткай, формулы апэратарнага інтэраляваньня ў функцыянальных і агульных лінейных прасторах[3]. У 2000 годзе выдаў манаграфію «Інтэрпаляваньне апэратараў» у суаўтарстве з украінскімі матэматыкамі Валерыем Макаравым і В. В. Хлабыставым. У 2012 годзе стаў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі Ўкраіны за цыкль навуковых працаў «Дыскрэтныя і функцыянальныя спосабы тэорыі набліжэньня і іх дастасаваньне» ў суатарстве. Сярод ягоных вучняў двое абаранілі доктарскія дысэртацыі, а сямёра — кандыдацкія[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads