Луньненскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лу́ньненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Лунна.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Скідзельскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Цэнтар — рабочы пасёлак Лунна. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 сьнежня 1955 году статус Лунна паніжаны да вёскі. З 25 сьнежня 1962 году ў Гарадзенскім раёне.
6 студзеня 1965 году быў адноўлены Мастоўскі раён. Луньненскі сельсавет Гарадзенскага раёну адышоў да Мастоўскага раёну.
У 1977 годзе скасаваны хутары Бярэзінка і Татаршчына[1].
26 лютага 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы — ліквідаванага Глядавіцкага сельсавету[2].
28 жніўня 2013 году вёска Пладовая перададзеная з Луньненскага ў склад Дубненскага сельсавету, а вёска Тоўсьцікі ў склад Гудзевіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (14 населеных пунктаў) — 1318 чалавек[4], зь іх 68,4 % — беларусы, 23,5 % — палякі, 5,9 % — расейцы[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads