Лючана Павароцьці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люча́на Паваро́цьці (12 кастрычніка 1935 — 6 верасьня 2007) — знакаміты італьянскі сьпявак (тэнар), адзін з самых вядомых сьпевакоў сучаснасьці як у опэры, так і ў іншых музычных жанрах.
Remove ads
Дзяцінства
Лючана Павароцьці нарадзіўся ў Італіі ў прыгарадзе Мадэны 12 кастрычніка 1935 году ў сям'і Адэлі Вэнтуры, якая працавала на тытунёвай фабрыцы і Фэрнанда Павароцьці, пекара і сьпевака. Нягледзячы на тое, што Лючана добра адгукаўся пра сваё дзяцінства, сям’я жыла бедна. Падчас Другой сусьветнай вайны (у 1943 годзе) сям’я пакінула горад. Калі Лючана было 9 гадоў, ён пачаў сьпяваць у невялікім царкоўным хоры, у якім сьпяваў ягоны бацька.
Remove ads
Кар’ера
Грунтоўна вучыцца сьпяваць Лючана Павароцьці пачаў у 1954 годзе, калі яму было 19 гадоў.
Дэбют Лючана ў опэры адбыўся 29 красавіка 1961 году ў горадзе Рэджа-Эмілія, калі ён сыграў ролю Рудольфа ў опэры «Багема» Джакама Пуччыні. Неўзабаве Лючана ўжо выступаў у гэтай ролі ў опэрным тэатры «Ля Скаля». Супрацоўнічаў з Плясыда Дамінга і Хасэ Карэрасам, выступаў зь імі пад назвай «Тры тэнары».
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads