Мануэль Сарацын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мануэль Фэрдынанд Тэадор Сарацын (па-нямецку: Manuel Ferdinand Theodor Sarrazin; нар. 6 лютага 1982, Паўночны Райн — Вэстфалія, Заходняя Нямеччына) — нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя, дэпутат Бундэстагу ад зямлі Гамбург 16, 17, 18, 19 скліканьняў[3].
Remove ads
Раньняе жыцьцё й адукацыя
Сарацын нарадзіўся ў Дортмундзе, а з 1995 году жыве ў Гамбургу. Пасьля заканчэньня мясцовай гімназіі імя Фрыдрыха-Эбэрта ў 2001 годзе й грамадзянскай службы ён пачаў вывучаць гісторыю, польскую мову й права ў Брэмэнскім унівэрсытэце(uk) ў 2002 годзе. У 2005 годзе перавёўся ў Гамбурскі ўнівэрсытэт, дзе ў 2013 годзе скончыў вучобу ў галінах гісторыі, усходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў й права.
Палітычная кар’ера
З 2004 па 2008 год Сарацын быў дэпутатам Парлямэнту Гамбургу(uk).
Сарацын зьмяніў Аню Хайдук(de) у Бундэстагу 13 траўня 2008 году[4]. У ім ён зьяўляецца сябрам Камітэту па эўрапейскіх справах[5] й Камітэта па замежных справах[6][7]. З 2008 па 2013 год ён таксама працаваў у падкамітэце па эўрапейскіх пытаньнях Камітэта па бюджэце. У сваёй парлямэнцкай групе адказвае за ўсходнеэўрапейскі палітычны вэктар[8]. У дадатак да даручэньняў камітэтаў Сарацын з 2018 году займае пасаду намесьніка старшыні Нямецка-польскай парлямэнцкай групы сяброўства.
24 чэрвеня 2015 году ўзяў шэфства над Міколам Дзядком, беларускім актывістам і палітвязьнем[9][10]. 9 ліпеня 2020 году стаў патронам Ігара Лосіка, беларускага блогера й палітычнага зьняволенага[11][12].
Remove ads
Іншыя віды дзейнасьці
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads