Марк Касадо

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Марк Касадо
Remove ads

Марк Касадо Торас (па-гішпанску: Marc Casadó Torras; нар. 14 верасьня 2003 году) — гішпанскі футбаліст, левы абарончы паўабаронца клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Вядомы сваёй працаздольнасьцю, перадачамі, абарончымі навычкамі і тэхнічным майстэрствам[2].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Хлопцам прайшоў празь некалькі футбольных школаў, перш чым апынуўся ў акадэміі «Барсэлёны», выхаванцам якой стаў у веку 13 гадоў у 2016 годзе. Быў капітанам моладзевай каманды, зь якой у 2021 годзе здабыў перамогу ў моладзевай лігі краіны. Акрамя таго, ён пяць разоў зьяўляўся на лаўцы запасных рэзэрвовага складу ў 2021 годзе. Улетку 2022 году быў далучаны да складу гэтай каманды на сталай аснове[3]. 5 ліпеня 2022 году падоўжыў кантракт з клубам да лета 2024 году[4].

27 жніўня 2022 году дэбютаваў у складзе «Барсэлёны Б» у матчы трэцяга дывізіёну супраць каманды «Кастэльён». 1 лістапада таго ж году дэбютаваў у асноўнай камандзе каманды «Барсэлёны» супраць чэскай «Вікторыі» у матчы Лігі чэмпіёнаў. Маладзён замяніў 67-й хвіліне траўмаванага Франка Кесье. У сэзоне 2023—2024 гадоў Касадо быў прызначаны капітанам другой каманды клюбу[5]. Не зважаючы, што працягваў выступаць у другой камандзе ў трэцім дывізіёне, свае трэнаваньні рабіў поруч з галоўнай камандай клюбу. 17 сакавіка 2024 году запачаткаваў выступы ў Ля Лізе, згуляўшы ў матчы супраць мадрыдзкага «Атлетыка», падчас якога быў заменены на Эктара Форта[6].

Міжнародная

Касадо прыцягваўся да матчаў розных узростаў Гішпаніі. Быў улучаны ў каманду з 26 гульцоў на матчы Лігі нацыяў супраць зборных Даніі і Швайцарыі, якія меліся быць згуляныя 15 і 18 лістапада 2024 году. Дэбют паўабаронцы прыпаў на сустрэчу супраць зборнай Даніі, калі маладзён замяніў на 70-й хвіліне Мартына Субімэндзі. Праз тры дні адгуляў усе 90 хвілінаў матчу супраць зборнай Швайцарыі.

Remove ads

Дасягненьні

«Барсэлёна»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads