Марыяна Андухар
аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя́на Ганса́лё Анду́хар (па-гішпанску: Mariano Gonzalo Andújar; нар. 30 ліпеня 1983 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — колішні аргентынскі брамнік і гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. У складзе «Эстудыянтэсу» ў 2009 годзе атрымаў перамогу ў Кубку Лібэртадорэс і атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў кар’еру ў клюбе «Ўракан» у 2001 годзе й застаўся ў камандзе нават пасьля вылету ў ніжэйшы дывізіён прыз два гады. У сэзоне 2005—2006 гадоў выступаў за італьянскі «Палерма» ва ўмовах вельмі жорсткай канкурэнцыі з боку мясцовых брамнікаў. Усяго Марыяна правёў 11 матчаў у італьянскай Сэрыі А.
У 2006 годзе Андухар далучыўся да каманды, кіраванай Дыега Сымэонэ — «Эстудыянтэс», і стаў адным з ключавых гульцоў у камандзе, якая атрымала перамогу ў Апэртуры чэмпіянату Аргентыны 2006 году. Андухар правёў 16 з 19 матчаў у турніры і прапусьціў у іх толькі 9 галоў. Ён таксама ўдзельнічаў у «Залатым матчы» супраць «Бокі Хуніёрс», які скончыўся перамогай «Эстудыянтэс» зь лікам 2:1. Клюб упершыню за 23 гады стаў чэмпіёнам Аргентыны. У 2008 годзе «Эстудыянтэс» дайшоў да фіналу Амэрыканскага кубка — гэта быў першы міжнародны фінал для клюбу з 1971 году, аднак клюб зь Ля-Пляты саступіў бразыльскаму «Інтэрнасьёналу».
24 чэрвеня 2009 году было абвешчана аб пераходзе па заканчэньні Кубка Лібэртадорэс Марыяна Андухара ў італьянскую «Катанію». Кантракт разьлічаны на 4 гады[4]. 24 студзеня 2014 году афіцыйны сайт «Напалі» паведаміў пра пасьпяховы мэдычны агляд Андухара ў рамках падрыхтоўкі трансфэру гульца ў Нэапаль[5]. Праз чатыры дні было дасягнута пагадненьне на пераход галкіпэра на сэзон 2014—2015 гадоў[6].
Міжнародная
Улетку 2009 году галоўны трэнэр зборнай Аргентыны Дыега Марадона нарэшце дазволіў дэбютаваць Марыяна за галоўную каманду краіны, куды Андухар прыцягваўся ў якасьці рэзэрвовага гульца яшчэ з 2007 году. Дэбютная гульня адбылася 6 чэрвеня супраць зборнай Калюмбіі. Андухар адгуляў «на нуль» і Аргентына атрымала хатнюю перамогу зь лікам 1:0.
Remove ads
Дасягненьні
«Эстудыянтэс»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2006(а)
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2009
«Напалі»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads