Сэрыя А чэмпіянату Італіі па футболе 2014—2015 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэрыя А 2014—2015 гадоў — 113-ы розыгрыш Сэрыі А, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Італіі, які праходзіў з 30 жніўня 2014 году па 31 траўня 2015 году. Чэмпіёнам чацьвёрты раз запар стаў «Ювэнтус», які тым самым здабыў свой 31-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
У турніры бралі ўдзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Сэрыі Б — «Палерма», «Эмпалі» і «Чэзэна». Гэтыя клюбы замянілі «Катанію», «Балёньню» і «Ліворна».
Табліца
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў; 5) Забітыя мячы; 6) Жэрабя.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў; 5) Забітыя мячы; 6) Жэрабя.
Заўвагі:
- Паколькі пераможца Кубка Італіі «Ювэнтус» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў групавы этап Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла пятай камандзе лігі, а кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла найлепшай наступнай камандзе, якая атрымала ліцэнзію УЭФА.
- «Джэноа» не атрымала ліцэнзію УЭФА ад Італьянскай фэдэрацыі футболу, адпаведна яе не дапусьцілі да ўдзелу ў эўрапейскіх спаборніцтвах.
- «Палерма» разьмешчаны ў табліцы вышэй за «Сасуолё» паводле пунктаў у гульнях паміж сабою: «Палерма» 2:1 «Сасуолё», «Сасуолё» 0:0 «Палерма».
- З «Пармы» зьнялі 7 пунктаў з-за нявыплаты заробку гульцам. Па заканчэньні сэзону яна збанкрутавалася, і клюб стварылі наноў у Сэрыі D без прафэсійнага статусу.
Remove ads
Вынікі гульняў
Remove ads
Бамбардзіры
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads