Матэо Рэтэгі
італьянска-аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Матэ́о Рэтэ́гі (па-гішпанску: Mateo Retegui; нар. 29 красавіка 1999 году) — італьянскі футбаліст, нападнік саудаўскага клюбу «Аль-Кадысія» і нацыянальнай зборнай Італіі. Рэтэгі ёсьць сынам колішняга гульца па хакеі на траве Карляса Рэтэгі, які абараняў колеры Аргентыны. Мае мянушку «тыгра»[3].
Remove ads
Кар’ера
Сваю прафэсійную кар’еру пачаў у складзе «Бокі Хуніёрс»[4][5]. Упершыню ён быў запрошаны ў галоўную каманду клюбу трэнэрам Гільермам Барасам Скелётам падчас сэзону 2017—2018 гадоў. Дэбютаваў 17 лістапада 2018 году, калі ў канцы матчу супраць «Патраната» зьявіўся на пляцоўцы. У наступным выпраўляўся ў арэнды ў шэраг клюбаў. У лютым 2022 году на правах арэнды далучыўся да «Тыгрэ»[6], у складзе якога стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Аргентыны 2022 году.
26 ліпеня 2023 году Рэтэгі склаў дамову з італьянскім клюбам «Джэноа» на пяць гадоў[7]. Клюб, які толькі вярнуўся ў Сэрыю А выдаткаваў на куплю гульца 15 млн эўра. 11 жніўня 2023 году футбаліст паклаў на свой рахунак першы гол у кашулі генуэзцаў, адзначыўшыся голам у кубкавым матчы супраць клюбу «Модэна». 8 жніўня 2024 году Рэтэгі перайшоў у «Аталянту» ў выніку пагадненьня на суму 28 мільёнаў эўра[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads