Можа

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Можа
Remove ads

Мо́жа — рака ў Крупскім раёне Менскай вобласьці і Круглянскім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Бабру (басэйн Дняпра). Даўжыня 77 км. Плошча вадазбору 530 км². Выдатак вады ў вусьці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Шынкі Крупскага раёну, частка сярэдняй плыні ў Круглянскім раёне, вусьце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прудок Крупскага раёну. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у сярэдняй плыні (часткова) і ў нізоўі — празь лясныя масівы.

Даліна трапэцападобная, шырынёй 600—800 м, у нізкай плыні невыразная. Схілы спадзістыя, радзей стромкія, слаба парэзаныя далінамі прытокаў і каналаў (вышыня 3—10 м). Абалона двухбаковая, часам чаргуецца па берагах, шырынёй 200—400 м; найбольшая (600 м) каля вёскі Новая Слабада. Рэчышча ўмерана зьвілістае, на некаторых дзялянках выпрастанае; шырыня ракі ў межань ў вярхоўі 6—8 м, у сярэдняй плыні 15—30 м, у нізкай 10—20 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй ад 1—2 м да 5—6 м[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads