Бобр (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бобр — рака ў Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Талачынскім, Крупскім і Барысаўскім раёнах. Даўжыня 124 км. Плошча вадазбору 2190 км². Выдатак вады ў вусьці 14,9 м³/с. Агульны спад ракі 69,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,56 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на Аршанскім узвышшы каля вёскі Рафалава Талачынскага раёну, цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.
Даліна трапэцападобная, шырыня 1—2 км. Абалона няроўная, месцамі забалочаная, шырыня 300—500 м. Рэчышча зьвілістае, вольна мэандруе, шырыня ракі ў межань 6—25 м, у вусьці каля 40 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.
Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. На берагах паселішчы баброў. У абалоне мэліярацыйныя каналы[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads