Міхаэль Грэгарыч
аўстрыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаэль Грэгарыч (па-нямецку: Michael Gregoritsch; нар. 18 красавіка 1994 году) — аўстрыйскі футбаліст, нападнік нямецкага клюбу «Фрайбург» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Remove ads
Кар’ера
Прафэсійную кар’еру пачаў на радзіме ў клюбе «Капфэнбэрг», запачаткаваўшы выступы ў аўстрыйскай Бундэсьлізе ў красавіку 2010 году. Гулец зьявіўся на пляцоўцы на замену ў матчы супраць «Рапіду» ды адразу ўлучыў мяч у браму суперніка[4], усталяваўшы новы рэкорд лігі як наймаладзейшы аўтар гола. 28 чэрвеня 2011 году далучыўся да нямецкага «Гофэнгайму», аднак працягнуў ужо на правах арэнды гуляць за «Капфэнбэрг». У 2013 годзе быў запазычаны клюбам «Санкт-Паўлі», а праз год у арэнду зьехаў у «Бохум». Пасьля абараняў колеры «Гамбургу», а з сэзону 2017—2018 гадоў гуляў у кашулі «Аўгсбургу». Сэзон 2019—2020 гадоў правёў у арэндзе ў «Шальке-04». 8 ліпеня 2022 году «Фрайбург» абвесьціў, што нападнік будзе абараняць колеры іхняга клюбу[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads