Нэлсан Алівэйра
партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нэ́лсан Міге́л Ка́штру Алівэ́йра (па-партугальску: Nelson Miguel Castro Oliveira; нар. 8 жніўня 1991 году, Барсэлуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клюбу «Віторыя» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Нэлсан Алівэйра зьяўляецца выхаванцам клюбу «Брага»[2]. Ва ўзросьце 15 гадоў ён перайшоў у «Бэнфіку». Улетку 2008 году ён дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў таварыскай сустрэчы супраць клюбу «Эштарыл». Таксама галоўны трэнэр «Бэнфікі» Кіке Санчэс Флёрэс выклікаў яго ў склад на матч Кубка УЭФА супраць італьянскага «Напалі», дзе ён, аднак, на поле ня выйшаў. Пасьля гэтага, Алівэйра вярнуўся ў моладзевы склад клюбу. У студзені 2010 году форвард, на правах арэнды, перайшоў у «Рыю Аві», дзе дэбютаваў 7 лютага ў матчы з «Лэйшойншам», выйшаўшы на замену за 10 хвілін да канца сустрэчы. 12 жніўня таго ж году Нэлсан быў арандаваны іншым клюбам, «Пасуш дзі Фэрэйра». 12 верасьня футбаліст дэбютаваў у новай камандзе ў гульні супраць «Марытыму» (1:1), а празь месяц прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы гол прамым ударам са штрафнога ў матчы з «Навалам» (2:1).
У 2011 годзе нападнік вярнуўся ў «Бэнфіку», дэбютаваўшы ў афіцыйнай гульні з «Партыманэнсі» на Кубак Партугаліі[3]. 18 студня Алівэйра ўпершыню правёў увесь матч за «Бэнфіку» ў гульні супраць клюбу «Санта-Клара» на Кубак лігі (2:0)[4]. Празь месяц форвард забіў за клюб першы мяч у браму «Марытыму» ў матчы Кубка Лігі[5]. У складзе Бэрфікі ўдзельнічаў у фінальнай частцы Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоў, у якой адзначыўся голам у браму «Зэніту»[6]. 31 ліпеня 2012 году Алівэйра на правах арэнды перайшоў у гішпанскі «Дэпартыва»[7]. 20 жніўня Нэлсан дэбютаваў у Ля Лізе матчам супраць «Асасуны». У гэтым матчы Алівэйра забіў свой першы гол за галісіянцаў, а на 90 хвіліне ў адным контарнападаў забіў і другі мяч[8].
26 ліпеня 2013 году Алівэйра быў аддадзены ў арэнду клюб Лігі 1 «Рэн»[9], дзе за сэзон здолеў забіць 8 галоў. 23 сьнежня 2014 году на афіцыйным сайце «Бэнфікі», зьявілася інфармацыя, што гулец правядзе рэшту сэзону ў клюбе «Сўонсі Сіці»[10].
22 студзеня 2019 году перайшоў у «Рэдынг» на правах арэнды і ў першым матчы адразу забіў гол у браму ФК Болтан[11] У складзе «Рэдынгу» атрымаў траўму, калі абаронца Астан Вілы Тайран Мінгз наступіў яму на твар[12].
20 ліпеня 2019 году перайшоў у склад грэцкага клюбу «АЕК Атэны»[13]. У студзені цікавасьць да нападніка праяўляў клюб «Ўулвэргэмптан»[14]. Гульню Алівэйры ацэньваюць як стыль Зэ Луіша[15].
Міжнародная
29 лютага 2012 году Алівэйра дэбютаваў у першай зборнай краіны ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы[16]. Удзельнічаў у Чэмпіянаце Эўропы 2012 году, у якім дайшоў да паўфіналу.
Remove ads
Дасягненьні
«Бэнфіка»:
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2012
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads