Няслуха
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Няслу́ха — рака ў Дарагічынскім і Янаўскім раёнах Берасьцейскай вобласьці, левы прыток ракі Піны. Даўжыня 32 км[1].
Плошча вадазбору 422 км²[2]. Сярэднегадавы расход у вусьці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,51 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Заплесьсе Дарагічынскага раёну, у верхнім цячэньні называецца Стры́мня. Цячэ ў межах раўніны Загародзьдзе і нізіны Прыпяцкае Палесьсе.
Вусьце насупраць вёскі Патапавічы Янаўскага раёну. Асноўныя прытокі — рака Самароўка і рака Струга (леваруч). Даліна пераважна невыразная, у ніжнім цячэньні трапэцападобная (шырыня да 2 км). Пойма двухбаковая, шырыня 50—100 м (правабярэжная) і 10—50 м (левабярэжная). Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў вярхоўі 4—10 м, у нізоўі 16—20 м.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads