Ніка Штурм
нямецкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ні́ка Штурм (па-нямецку: Nico Sturm; нар. 3 траўня 1995 году) — нямецкі хакеіст, правы нападнік клюбу «Флорыда Пантэрз» з Нацыянальнай хакейнай лігі.
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў гуляць у хакей на радзіме, але хутка зьехаў у Паўночную Амэрыку, дзе абараняў колеры шэрагу мясцовых юнацкіх камандаў. Таксама гуляў за каманду Ўнівэрсытэту Кларксана. Як вольны агент бяз драфту Штурм прыцягнуў увагу ў Нацыянальнай хакейнай лізе, склаўшы аднагадовы кантракт пачаткоўца на рэшту сэзону 2018—2019 гадоў з клюбам «Мінэсота Ўайлд»[2]. Хакеіст адразу ж далучыўся да каманды, дэбютаваўшы ў лізе 4 красавіка 2019 году ў матчы супраць «Бостан Бруінз»[3]. У наступным сэзоне пераважна гуляў за фарм-клюб «Аёва Ўайлд» з Амэрыканскай хакейнай лігі. 15 сакавіка 2022 году быў абменяны ў «Каларада Эвэланш» на Тайсана Джоста[4]. 26 чэрвеня 2022 году Штурм дапамог «Эвэланш» здабыць свой першы за 21 год Кубак Стэнлі. На тле посьпеху з «Эвэланш» 13 ліпеня 2022 году немец у якасьці вольнага агента падпісаў трохгадовы кантракт на 6 мільёнаў даляраў з «Сан-Хасэ Шаркс»[5]. У сакавіку 2025 году прыяднаўся да «Флорыды Пантэрз».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads