Ніка Эльвэдзі
швайцарскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніка Эльвэдзі (па-нямецку: Nico Elvedi; нар. 30 верасьня 1996 году) — швайцарскі футбаліст, цэнтральны абаронца нямецкага клюбу «Барусія» зь Мёнхэнглядбаху і нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Мае брата-блізьнюка Яна, які таксама зьяўляецца футбалістам.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Нарадзіўшыся ў Цюрыху, Эльвэдзі гадаваўся ў акадэміі мясцовага клюбу «Цюрых». Абаронца дэбютаваў у швайцарскай Супэрлізе 15 траўня 2014 году ў гасьцявым пераможным матчы супраць клюбу «Лязана», які скончыўся зь лікам 1:0, а сам гулец правёў поўны матч[2]. Не зважаючы на ня вельмі сталыя выступы на радзіме, Эльвэдзі далучыўся да «Барусіі» зь Мёнхэнглядбаху ў 2015 годзе за кошт трансфэру, памер выплаты за які склаў 4 мільёны эўра. У сваім першым сэзоне ў Нямеччыне Эльвэдзі правёў 21 матч у нацыянальным чэмпіянаце. У далейшым гульнявы час швайцарца паступова павялічваўся, то бок у сэзоне 2017—2018 гадоў ён ужо правёў 36 матчаў ва ўсіх турнірах, зь іх 33 у чэмпіянаце. Менавіта ў сэзоне 2017—2018 гадоў Эльвэдзі ўпершныю адзначыўся галявым стрэлам за нямецкі клюб у Бундэсьлізе. Гэта здарылася падчас матчу супраць «Кёльну», а гэты гол стаў адзіным у сустрэчы.
Міжнародная
Эльвэдзі выступаў за розныя швайцарскія юнацкія і моладзевыя дружыны і дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Швайцарыі 28 траўня 2016 году ў матчу супраць зборнай Бэльгіі, дзе альпійцы трывалі паразу зь лікам 1:2[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads