Нікіца Елавіч
харвацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ні́кіца Е́лавіч (па-харвацку: Nikica Jelavić; нар. 27 жніўня 1985 году, Чапліна, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Харватыі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Нікіца Елавіч нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Босьніі і Герцагавіны й пачаў займацца футболам у сыстэме клюбу «Габэла», разьмешчанага непадалёк ад гораду Габэла. Пасьля Елавіч апынуўся спачатку ў юнацкай камандзе футбольнага клюбу «Нерэтва» з харвацкага гораду Меткавіч, а затым і ў сыстэме падрыхтоўкі «Хайдуку» з Спліту. Елавіч правёў першы матч за «Хайдук» у сэзоне 2002—2003 гадоў, аднак замацавацца ў складзе яму ўдалося толькі праз чатыры гады, калі ў 17 матчах нападнік забіў 5 мячоў. Па заканчэньні сэзона 2006—2007 гадоў Елавіч перайшоў у бэльгійскі «Зюльтэ-Варэгем». Сэзон у бэльгійскім чэмпіянаце Елавіч пачаў нядрэнна, забіўшы ў першым жа туры ў браму льескага «Стандарду», аднак у далейшым справы футбаліста складваліся ня гэтак добра, і да заканчэньня чэмпіянату харват вызначыўся яшчэ толькі двойчы. Перад сэзонам 2008—2009 гадоў перайшоў у венскі «Рапід». За першы сэзон у складзе клюбу са сталіцы Аўстрыі Елавіч забіў 7 галоў у 34 гульнях. У канцы жніўня 2010 году Елавіч стаў футбалістам «Рэйнджарз». Трансфэр нападніка абыйшоўся шатляндзкаму клюбу ў 4 мільёны фунтаў стэрлінгаў[3]. Дэбютаваў за «Рэйнджарз» 28 жніўня 2010 году ў матчы 3 туру чэмпіянату супраць «Сэнт-Джонстану», замяніўшы на 67-й хвіліне Джэймза Біці.
Удзень 31 студзеня 2012 году ангельскі «Эвэртан» абвесьціў аб дасягненьні дамоўленасьці з «Рэйнджарз» аб пераходзе футбаліста[4], і ўвечары таго ж дня Елавіч падпісаў з клюбам зь Лівэрпулу кантракт на 4,5 гады[5]. 15 студзеня 2014 году Елавіч падпісаў кантракт з клюбам «Гал Сіці» на тры з паловай гады[6]. Паводле ўгоды ягоны папярэдні клюб «Рэйнджарз» атрымаў дадаткова 300 тысячаў фунтаў[7].
Міжнародная
Першы матч за нацыянальую зборную Харватыі правёў 8 кастрычніка 2009 году супраць зборнай Катару. У гэтай жа гульні Нікіца забіў свой першы гол за зборную.
Remove ads
Дасягненьні
«Хайдук»:
- Чэмпіён Харватыі: 2004, 2005
- Уладальнік кубка Харватыі: 2003
«Рэйнджарз»:
- Чэмпіён Шатляндыі: 2011
- Уладальнік Кубка Шатляндзкай лігі: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads