Оксфард Юнайтэд
ангельскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Оксфард Юнайтэд» (па-ангельску: Oxford United) — ангельскі футбольны клюб з гораду Оксфарду. Заснаваны як футбольны клюб «Гідынгтан» у 1893 годзе, а сваю сучасную назву ўзяў у 1960 годзе. Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Касам, які ў 2001 годзе замяніў былы стадыён Мэнар Граўнд.
Remove ads
Гісторыя
«Оксфард Юнайтэд» быў зафундаваны 27 кастрычніка 1893 году як футбольны клюб «Гідынгтан» у гатэлі «Брытанія-Ін» у горадзе Гідынгтан на сустрэчы, скліканай мясцовым лекарам Робэртам Гічынгсам, каб гульцы крыкетнага клюбу «Гідынгтан» былі здольныя падтрымліваць сваю фізычную форму за час зімовых канікулаў. Адным з заснавальнікаў быў пастар Джон Скот-Такер, вікары царквы Сьвятога Андрэя, які быў прызначаны першым прэзыдэнтам клюбу[2]. Дадатак «Юнайтэд» быў дададзены ў 1911 годзе пасьля зьліцьця з клюбам «Гідынгтан Куоры»[3]. Першы футбольны матч быў згуляны супраць клюбу «Каўлі Баракс».
У «Гідынгтана» не было сталага месца да 1913 году, калі яны нарэшце набылі поле Ўутэн-Філд на Лёндан-Роўд. Аднак, гэтае месца было перабудаванае ў 1920 годзе, што прымусіла клюб пераехаць[3]. У 1925 годзе быў набыты іншы надзел зямлі на Лёндан-Роўд, дзе быў пабудаваны стадыён Мэнар Граўнд[3]. Улетку аб’ект выкарыстоўваўся як крыкетнае поле, а зімой — як футбольнае поле. Першы матч Кубка Ангельшчыны быў згуляны ў 1931 годзе супраць футбольнага клюбу «Гаўнслоў», але сустрэча скончылася паразай зь лікам 8:2. Пераход у прафэсійны футбол упершыню разглядаўся ў сэзоне 1948—1949 гадоў. Вік Кулінг, тагачасны прэзыдэнт, падаў заяўку на ўключэньне «Гідынгтану» ў новы Другі дывізіён Паўднёвай лігі. Першы сэзон «Оксфарду» ў Паўднёвай лізе пачаўся ў 1949 годзе, у тым жа годзе яны сталі прафэсійным клюбам[2]. У 1960 годзе «Гідынгтан Юнайтэд» быў перайменаваны ў «Оксфард Юнайтэд», каб надаць клюбу большую вядомасьць[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads