Пакроўская царква (Бухавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пакроўская царква (Бухавічы)
Remove ads

Царква Пакрова Багародзіцы — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя у Бухавічах Кобрынскага раёна Берасьцейскай вобласьці.

Помнік сакральнай архітэктуры
Сьвята-Пакроўская царква
Thumb
Сьвята-Пакроўская царква
КраінаБеларусь
ВёскаБухавічы
Каардынаты52°16′22.62″ пн. ш. 24°26′39.79″ у. д.
КанфэсіяПраваслаўе
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльБарока, рэнесанс
Першае згадваньне1674 год
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 112Г000413
СтанДзейнічае
Сьвята-Пакроўская царква на мапе Беларусі
Thumb
Сьвята-Пакроўская царква
Сьвята-Пакроўская царква
Сьвята-Пакроўская царква на Вікісховішчы

Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Пабудавана ў 1674 годзе з цэглы й дрэва манахамі-дамініканцамі як касьцёл Усьпеньня Найсьвяцейшай Паны Марыі па фундацыі Пухальскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Бухавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.

У 1832 годзе касьцёл перароблены пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Перабудоўваўся ў 1862 і 1870 гадах падрадчыкам Сідароўскім па даручэньні мітрапаліта Літоўскага й Віленскага, у 1877 годзе — архітэктарамі Мсьціславам Барташэўскім і Канстантынам Увядзенскім.

24 чэрвеня 1881 году царква асьвечана пасьля чарговага капітальнага рамонту.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока з рысамі позьняга рэнесансу. У 1889 годзе да прамавугольнага ў пляне будынка пад вальмавым дахам прыбудавана трох’ярусная званіца (верхні ярус — драўляны шатровы васьмярык), адноўлены дах і надбудавана вежа з цыбулепадобным купалам над апсыдай. Гэта прыўнесла ў архітэктуру барочнага храма рысы псэўда-расейскага стылю. Трохчасткавую кампазыцыю храма складаюць прамакутная ў пляне асноўны аб’ём і апсыда з рызьніцай, накрытыя вальмавымі дахамі. Вуглы храма ўмацаваны контрафорсамі. Уваход флянкуюць 2 магутныя пілоны з паўкруглымі нішамі-конхамі.

Remove ads

Інтэр’ер

Усярэдзіне заля перакрываецца высокімі крыжовымі скляпеньнямі. У нартэксе касьцёла разьмяшчаюцца галерэя (хоры) і сходы, умураваныя ў моцную сьцяну званіцы. Дэкаратыўная аздоба інтэр’еру не захавалася[1].

Унутраная прастора перакрыта бэлечнай стольлю з трохвугольнай формай па цэнтры, драўляным разным іканастасам (спраектаваны ў 1877 годзе архітэктарам Розенам) падзелена на малітоўную салю й апсыду ў агульных габарытах асноўнага аб’ёму. У апсыдзе знаходзіцца абраз-таблетка XVІІІ стагодзьдзя «Спас зь дзяржавай» і на адвароце «Маці Божая Адзігітрыя».

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 — С. 363
  • Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 97, воп. 97, воп. 1, спр. 276, арк. 1 −39.
  • Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 276, арк. 44.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads