Пальная зброя
зброя, якая выкарыстоўвае для стрэлу энэргію выбуха ці згараньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пальная зброя[1] — зброя, у якой для выкіданьня снарада (кулі) са ствальнога каналу выкарыстоўваецца сіла ціску газаў, якія ўтвараюцца пры згараньні выбуховага рэчыва (звычайна пораху).
Клясыфікацыя
Пальная зброя звычайна клясыфікуецца па наступных характарыстыках:
Па мэтавым прызначэньні
- вінтоўкі (стрэльбы, карабіны) — даўгаствольная пальная зброя, прызначаная для ўзбраеньня пяхоты, для вядзеньня агнявога бою, а гэтак жа для дзеяньняў у рукапашным баю (багнэтам і прыкладам), або выкарыстаньня ў паляваньні;
 - аўтаматы (штурмавыя вінтоўкі, аўтаматычныя карабіны) — аўтаматычная пальная зброя, пад прамежкавы патрон (калібр большы за пісталетны, але меншы за вінтовачны);
 - Пісталеты-кулямёты — аўтаматычная пальная зброя, у якой у якасьці боепрыпасу выкарыстоўваецца пісталетны патрон. Часта, хібна, пісталеты-кулямёты завуць аўтаматамі;
 

- Кулямёты — пальная зброя, адрозная высокай шчыльнасьцю агню, вялікім аб’ёмам падрыхтаваных боепрыпасаў і магчымасьцю весьці доўгі аўтаматычны агонь. Ствалы кулямётаў, як правіла, маюць сродкі астуджэньня (паветраныя або вадзянікі радыятары)
 - Пісталеты — караткастволавая пальная зброя, прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях (часьцей за ўсё 25—50 м,)
 - Гранатамёты — самыя буйнакалібэрныя прадстаўнікі пальнай зброі. Прызначэньне гранатамёта — стральба гранатамі.
 - Рэвальвэры — кароткастволавая пальная зброя, прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях. Адметнай канструктыўнай асаблівасьцю рэвальвэраў, якая адрозьнівае іх ад пісталетаў, зьяўляецца барабанны спосаб падачы патронаў. Часта ва ўжытку рэвальвэры клясыфікуюцца як пісталеты.
 - Атыповая зброя — самаробная пальная зброя (абрэзы, самапалы, самаробныя пісталеты і рэвальвэры і іншыя пальныя прылады).
 
Па калібры:
Буйнакалібернаая:
- для наразной зброі — 9 мм і больш;
 - для гладкаствольнай зброі — 12 калібр і больш (8, 4).
 
Сярэднекаліберная:
- для наразной зброі — 6,5—9 мм;
 - для гладкаствольнай зброі — 16 і 20 калібры.
 
Малакаліберная:
- для наразной зброі — меней за 6,5 мм;
 - для гладкаствольнай зброі — 24 калібр і менш (28, 32).
 
Remove ads
Састаўныя часткі пальнай зброі
Састаўныя часткі, якія выкарыстоўваюцца ў той ці іншай пальнай зброі:
- Набойнік (магазын)
 - Затвор — прызначаны для дасыланьня патрона ў патроньнік, і для экстракцыі стрэлянай гільзы
 - Курок
 - Ствол — прызначаны для наданьня кулі пачатковай хуткасьці палёту і хуткасьці вярчэньня за кошт энэргіі парахавых газаў
 - Прыклад
 - Цаўё
 - Газаадводная трубка — прызначана для адводу часткі парахавых газаў з канала ствала. Выкарыстоўваецца ў асноўным у аўтаматах
 - Зваротная спружына — прызначана для вяртаньня затворнай рамы ў зыходнае палажэньне пасьля стрэлу
 - Баёк
 - Ударнік
 - Дульны тормаз — прымяняецца для памяньшэньня аддачы
 
Састаўныя часткі, якія выкарыстоўваюцца для прыцэльваньня:
- Цэлік
 - Мушка
 - Каліматарны прыцэл
 
Remove ads
Беларусь
На 3 чэрвеня 2016 г. 109 тыс. грамадзянаў Беларусі (1,2% насельніцтва Беларусі) мелі звыш 130 тыс. адзінак улічанай зброі, зь іх каля 110 тыс. (85%) адзінак паляўнічай гладкаствольнай зброі, звыш 10 тыс. газавых пісталетаў, каля 2 тыс. спартовых пісталетаў[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads