Паняволеныя нацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Паняволеныя нацыі» — тэрмін, якім у Злучаных Штатах Амэрыкі часам характарызуюць нацыі пад недэмакратычнымі рэжымамі. Тэрмін зьявіўся падчас халоднае вайны для азначэньня нацыяў пад камуністычным кіраваньнем, пераважна ў складзе Савецкага Саюзу.
Well, of course they don't admit there are any captive nations. They have their own propaganda. They present a picture to their own peoples, including the world, so far as they can, that we know is distorted and is untrue.
У межах амэрыканскае стратэгіі ў часы Халоднае вайны ў 1959 року прэзыдэнтам Дўайтам Эйзэнгаўэрам было заснаванае антыкамуністычнае згуртаваньне Нацыянальны камітэт паняволеных нацыяў(en), у якім ключавую ролю адыгрываў амэрыканскі эканаміст і дыплямат украінскага паходжаньня Леў Дабранскі[2].
З тае пары шторок у трэці тыдзень ліпеня сьвяткуецца Тыдзень паняволеных народаў.
Паводле акту Кангрэсу ЗША, да паняволеных нацыяў у 1959 былі аднесеныя[3]:
- Азэрбайджан
 - Альбанія
 - Армэнія
 - Баўгарыя
 - Беларусь
 - Паўночны Віетнам
 - Вугоршчына
 - Грузія
 - Ідэль-Урал (татары, башкіры, чувашы і іншыя народы Паволжжа і Ўрала ў складзе Савецкай Расеі)
 - Казакія (кубанскія і данскія казакі ў складзе Савецкай Расеі)
 - Паўночная Карэя
 - Кантынэнтальны Кітай
 - Латвія
 - Летува
 - Усходняя Нямеччына
 - Польшча
 - Румынія
 - Туркестан (народы савецкай Цэнтральнай Азіі)
 - Тыбэт
 - Украіна
 - Чэхаславаччына
 - Эстонія
 
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads