Першы дывізіён А чэмпіянату Бэльгіі па футболе 2019—2020 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першы дывізіён А 2019—2020 гадоў — 117-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Бэльгіі. Сэзон пачаўся 26 ліпеня 2019 году, апошнія матчы прайшлі 7 сакавіка 2020 году, пасьля чаго розыгрыш спынілі ў зьвязку з пандэміяй каранавірусу.

15 траўня 2020 году Про Ліга прыняла рашэньне пра завяршэньне турніру. Чэмпіёнам прызналі «Бруге», які тым самым здабыў свой 16-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне. «Ваасьлянд Бэвэрэн», які на час спыненьня турніру быў на апошнім месцы, мусіў выбываць у Першы дывізіён Б, але пасьля судовых разбіральніцтваў Про Ліга прагаласавала за пашырэньне ліку ўдзельнікаў у наступным сэзоне з 16 да 18 і пакінула «Ваасьлянд Бэвэрэн» у Першым дывізіёне А.

Remove ads

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 15 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а «Мэхэлен» прасунуўся зь Першага дывізіёну Б, замяніўшы «Лёкерэн».

Рэгулярны сэзон

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Лік перамог; 3) Розьніца мячоў; 4) Забітыя мячы; 5) Гасьцявыя забітыя мячы; 6) Лік гасьцявых перамог; 7) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
  1. «Антвэрпэн» кваліфікаваўся ў групавы раўнд Лігі Эўропы як пераможца Кубка Бэльгіі.

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Анд ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Заўвагі:
  1. Матч «Сынт-Тройдэн» — «Генк» спынілі пры ліку 3:3 з-за гвалту з боку заўзятараў. Спачатку Бэльгійская футбольная асацыяцыя патрабавала перагуляць матч, а 4 сьнежня 2019 году пасьля апэляцыі клюбаў прызнала лік 3:3 канчатковым і аштрафавала абодва клюбы на 5000 эўра.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads