Прэм’ер-дывізіён чэмпіянату Ірляндыі па футболе 2022 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэм’ер-дывізіён 2022 году — 38-ы розыгрыш Прэм’ер-дывізіёну, які праходзіў з 18 лютага па 6 лістапада 2022 году. Улічваючы Дывізіён А, які быў папярэднікам Прэм’ер-дывізіёну і меў статус найвышэйшага дывізіёну, гэта быў 102-і розыгрыш чэмпіянату Ірляндыі ў найвышэйшым дывізіёне.

Чэмпіёнам стаў «Шэмрак Ровэрз», які тым самым здабыў свой 20-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь Першага дывізіёну — «Шэлбурн» і «Унівэрсытэцкі Коледж Дубліна». Гэтыя клюбы замянілі «Ўотэрфард» і «Лонгфард Таўн».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Баг ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Заўвагі:
  1. Матч скончыўся зь лікам 2:0 на карысьць «Слайга Ровэрз», але пазьней яму прысудзілі тэхнічную паразу 0:3 з-за выхаду на поле гульца, які ня меў на тое права.

Пераходны матч

Клюбы Першага дывізіёну, якія занялі месцы з другога па пятае, трапілі ў плэй-оф на павышэньне. Іх пераможца «Ўотэрфард» сустрэўся ў фінальным пераходным матчы зь дзявятай камандай Прэм’ер-дывізіёну, «Унівэрсытэцкім Коледжам Дубліна». Перамогу здабыў «Унівэрсытэцкі Коледж Дубліна», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Больш інфармацыі Унівэрсытэцкі Коледж Дубліна, 1:0 ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads