Прэспанскае пагадненьне

дамова паміж Грэцыяй і Рэспублікай Македонія From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэспанскае пагадненьне
Remove ads

Прэспанскае пагадненьне (па-македонску: Преспански договор, па-грэцку: Συμφωνία των Πρεσπών) гэта пагадненьне, дасягнутае 12 чэрвеня 2018 году Грэцыяй і Рэспублікай Македонія пад эгідай ААН, якое разьвязала доўгую спрэчку з нагоды назвы Македоніі шляхам перайменаваньня Македоніі ў Паўночную Македонію.

Хуткія факты Тып дамовы, Падпісаная ...

Пагадненьне было падпісана каля возера Прэспа, якое і дало яму назву, і было ратыфікавана парлямэнтамі абедзьвюх краін 25 студзеня 2019 году. Фактычна яна разблякавала магчымасьці Македоніі далучыцца да НАТА[1].

Прэспанскае пагадненьне не можа быць заменена ніякімі іншымі пагадненьнямі або дамовамі, а яго палажэньні зьяўляюцца юрыдычна абавязковымі для абодвух бакоў з пункту гледжаньня міжнароднага права і будуць заставацца ў сіле назаўжды[2][3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads