Пэрнамбуку

штат Бразыліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пэрнамбуку
Remove ads

Пэрнамбуку (па-партугальску: Pernambuco) — штат на ўсходзе Бразыліі. Мяжуе са штатамі Сэара й Параіба на поўначы, Піяўі на захадзе, Алагоасам і Баія на поўдні; усход штату абмываецца Атлянтычным акіянам, ад якога тэрыторыя штату сыходзіць углыб краіны тонкай палоскай. Адміністрацыйны цэнтар — Рэсыфі.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads

Геаграфія

Тэрыторыя штату Пэрнамбуку спалучае ў сабе параўнальна роўную прыбярэжную зону, высокае ўнутранае плято й сярэднюю зону, утвораную тэрасамі і схіламі паміж першымі двума. Большая частка насельніцтва сканцэнтравана ў прыбярэжнай вобласьці.

Трапічны клімат раёну больш мяккі ў ягонай кантынэнтальнай частцы. Некаторыя населеныя пункты разьмешчаны на вышыні больш за 1000 мэтраў над узроўнем мора, і ўзімку тэмпэратура там можа апускацца да 5—10 °C. На ўзьбярэжжы, якое працягнулася на 185 км, разьмешчаны пляж, які лічыцца аднымі з самых выдатных ў Бразыліі.

Сталіцай штату зьяўляецца горад Рэсыфі, буйны порт на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Другі паводле велічыні горад штату — Алінда, разьмешчаны ў сталічнай вобласьці Рэсыфі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads