Пэтэр Цагларык
славацкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пэтэ́р Цагла́рык (па-славацку: Peter Cehlárik; нар. 2 жніўня 1995 году) — славацкі хакеіст, нападнік швэдзкага клюбу «Лександ». Уладальнік бронзавага мэдаля Алімпійскіх гульняў 2022 году ў складзе нацыянальнай зборнай Славаччыны.
Remove ads
Кар’ера
Цагларык займаўся хакеем у роднай Славаччыне, але рана зьехаў у Швэцыю дзеля працягу навучаньня. Запачаткаваў кар’еру ў клюбе «Люлеа». Поруч з клюбам браў удзел у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў у сэзоне 2014—2015 гадоў[2]. Яшчэ ў 2013 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Бостан Бруінз» у трэцім раўндзе пад агульным 90 нумарам. Улетку 2016 году склаў трохгадовую дамову з клюбам, за які дэбютаваў 11 лютага 2017 году ў матчы супраць «Ванкувэр Кэнакс»[3]. Тым ня менш у чатырох сэзонах славак з большага гуляў у шэрагах фарм-клюбе «Провідэнс Бруінз»[4]. Па вяртаньні ў Эўропу ў 2020 годзе нападнік зноўку абараняў колеры «Лександу»[5]. Адзін сэзон Цагларык правёў у КХЛ, выступаючы за «Авангард», але 24 траўня 2022 году склаў двухгадовы кантракт з швайцарскім «Цугам». У складзе швайцарскай дружыны правёў толькі год.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads