Раман Плехаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рама́н Пле́хаў (нар. 10 верасьня 1997 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец менскага РЦАП-БДУ. З 2014 году пачаў выступаць у асноўнай камандзе «Зоркі-БДУ». У 2015 годзе пераважна выходзіў на замену, а ў сэзонах 2016—2017 замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У 2018 годзе звычайна выходзіў на поле ў другім тайме, дапамог камандзе атрымаць месца ў Найвышэйшай лізе.
У жніўні 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[2], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2019 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца з дублем «Энэргетыка-БДУ»[3]. У першай палове сэзону 2020 году не гуляў праз траўму. У жніўні 2020 году стаў гульцом «Крумкачоў»[4], дзе гуляў да канца сэзону. У сьнежні 2020 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[5].
Міжнародная
У кастрычніку 2013 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы, дзе выйшаў на замену ў адным матчы.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads