Рауль Альбіёль
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рауль Альбіёль Тартахада (па-гішпанску: Raúl Albiol Tortajada; нар. 4 верасьня 1985 году, Вільямарчантэ, Валенсія, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, абаронца. Раней бараніў колеры зборнай Гішпаніі.
Remove ads
Біяграфія
У 9 гадоў, дзякуючы сувязям свайго бацькі — былога футбаліста, ён стаў гульцом клюбу «Бэнідорм». У таварыскім матчы супраць «Валенсіі» Альбіёль добра праявіў сябе, і валенсійскі трэнэр прапанаваў ягонаму бацьку прагляд у сваім клюбе.
У 2005 годзе, ён выступаў за «Хэтафэ» на правах арэнды. У «Хэтафэ» Рауль набыў досьвед гульні на высокім узроўні й па прыезьдзе на «Мэстальлю» стаў гульцом асноўнага складу й кандыдатам у зборную Гішпаніі.
У чэрвені 2009 году Рауль Альбіёль перайшоў у футбольны клюб «Рэал Мадрыд» за 15 мільёнаў эўра, дзе стаў адным з удзельнікаў праекту Флярэнтына Пэрэса.
21 ліпеня 2013 году Альбіёль перайшоў у табар італьянскага клюбу «Напалі» за 12 млн эўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з камандай пад кіраўніцтвам Рафаэля Бэнітэса[4].
Remove ads
Дасягненьні
«Валенсія»:
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2004
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2008
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2012
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2014
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2014
«Вільярэал»:
- Уладальнік Лігі Эўропы: 2021
Гішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2008, 2012
Асабістае жыцьцё
Рауль жанаты й мае дзьвюх дачок, Асаару (2009) і Альму (2010).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads