Рымскі ўнівэрсытэт Ля-Сапіенца
італьянская вну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рымскі ўнівэрсытэт ля Сапіенца (па-італьянску: Universita degli studi di Roma La Sapienza) — унівэрсытэт, заснаваны ў Рыме Папай Баніфацыем VIII у 1303 годзе. Гэта была другая навучальная ўстанова ў «вечным горадзе» і, у адрозьненьне ад тэалягічнай школы пры папскім дварэ (заснаванай у 1244 годзе), яно прызначалася для людзей сьвецкіх.
Пасьля разграбленьня Рыма імпэрцамі Леў X аб’яднаў абодва ўнівэрсытэта пад адным дахам у будынку пад назвай «мудрасьць» (La Sapienza). Гэта слова выкарыстоўваецца для абазначэньня Рымскага ўнівэрсытэта дагэтуль. Жамчужынай унівэрсытэцкага гарадка зьяўляецца барочная царква Сант-Іва аля Сапіенца з мудрагелістым сьпіралепадобным завяршэньнем у выглядзе штопара ці барановага — агульнапрызнаны шэдэўр Франчэска Бараміні.

У наш час лік студэнтаў Рымскага ўнівэрсытэта перавышае 147 тысяч. У розны час у Сапіенцы выкладалі і працавалі:
- хімік С. Каніцара,
 - геомэтр Э. Бельтрамі,
 - матэматык В. Вальтэра,
 - фізік Э. Фермі,
 - геомэтр Ф. Северы,
 - фізік Э. Амальды,
 - гісторык Р. Б’янкі-Банзінэлі,
 - сацыёлаг Франка Фэрароты,
 - пісьменнік Прэдраг Мацвеевіч,
 - усходазнавец Ясіф Алаізій Асэмані.
 
Сярод выпускнікоў Унівэрсытэта — лекар і настаўнік Марыя Мантэсоры, пісьменьнік Габрыэле Данунцыа, кінарэжысэр Бернарда Берталючы, астраном Вінчэнца Чэрулі, сэміёлаг і пісьменнік Рэната Прада Арапэса
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
