Саадзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абу Мухамад Мусьлім ад-Дын ібн Абд Алах Саадзі Шыразі (па-пэрсыдзку: ابومحمد مُصلِحالدین بن عَبدُالله سعدی شیرازی; каля 1181-1291) — пэрсыдзкі паэт-мараліст, прадстаўнік практычнага, жыцьцёвага суфізму.
Remove ads
Біяграфія
Жыцьцё Саадзі падзяляюць на тры пэрыяды: школьны (1205—1226), падарожны (1226-1256) і шэйхаўскі (1256—1291). Мянушка «Саадзі» паходзіць ад імя атабэка Фарса Саадзі ібн Зангі, якому служыў яшчэ бацька паэта, які памёр даволі рана, і які прыняў удзел у выхаваньні Мусьліма ад-Дына. Пад апекай Саадзі ібн Зангі Мусьлім ад-Дын паступіў у мэдрэсэ Нізамія ў Багдадзе. Навучаўся ў суфійскіх шэйхаў і імкнуўся прасякнуцца іхнымі аскетычнымі ідэаламі. Аднак вершы, напісаныя Саадзі ў той час, дыхаюць юнацкай любоўю да жыцьця й ягоных радасьцяў; і сам ён у старасьці прызнаваўся, што ўсе перакананьні шэйха Абул-Фараджа Джузіі не маглі яго вылечыць ад любові да музыкі. Нашэсьце манголаў на Іран й зрыньваньне Саадзі ібн Зангі ў 1226 годзе прымусіла Саадзі зьбегчы, і на працягу 30 гадоў лёс, поўны ўсякіх выпрабаваньняў, бесьперапынна кідаў яго то ў адзін, то ў іншы канец мусульманскага сьвету. У Індыі, у Сумэнаце, для захаваньня свайго жыцьця Саадзі прытворна прыняў веру зараастрызму й потым зьбег, забіўшы каменем вартавога жраца. У Мэцы, большай часткай пешшу, Саадзі пабываў 14 разоў. Дзякуючы бліскучым ведам клясычнай арабскай мовы ён стаў прапаведнікам ў Дамаску й Баальбэку, але пачаў стамляцца сьветам і адасобіўся ў пустэльні пад Ерусалімам. Тутака ён трапіў у палон да крыжакоў, якія перавезьлі яго на сырыйскае ўзьбярэжжа, у Трыпалі, і прымусілі там рыць акопы для крэпасьці. Яго за 10 чырвонцаў выкупіў адзін знаёмы багацей з Алепа, прывёз да сябе й ажаніў з сваёй нягеглай і сварлівай дачкой. Ратуючыся ад невыноснага сямейнага жыцьця, Саадзі зьбег у Паўночную Афрыку. Пасьля ён апынуўся ў родным Шыразе (1256) і пад заступніцтвам Абу-Бэкра, сына нябожчыка Саадзі, пражыў у Падгародным манастыры да канца свайго жыцьця.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads