Сальвадор Альендэ

чылійскі лекар, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Сальвадор Альендэ
Remove ads

Сальвадо́р Алье́ндэ (па-гішпанску: Salvador Allende; 1908, Вальпараіса, Чылі — 1973, Сант’яга, Чылі) — чылійскі палітык, прэзыдэнт Чылі (1970—1973). Абраўся пры падтрымцы кааліцыі «Народнае адзінства». Быў зьмешчаны з пасады ў выніку ваеннага перавароту ў 1973 годзе, пасьля чаго скончыў жыцьцё самагубствам.

Хуткія факты Прэзыдэнт Чылі, Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Сальвадор Альендэ меў басконскае паходжаньне па мячы і належаў да роду з найвышэйшых слаёў грамадзтва (род Альендэ(es)). Палітычную актыўнасьць Альендэ пачаў выказваць у 1920-х гадах, будучы студэнтам мэдыцынскага факультэту. Ён удзельнічаў у пратэстах супраць дыктатуры Карляса Ібаньеса дэль Кампа і быў абраны намесьнікам прэзыдэнта Фэдэрацыі чылійскіх студэнтаў. У 1933 г. скончыў Чылійскі ўнівэрсытэт (Сант’яга) на лекара, апублікаваўшы працу «Душэўная чысьціня і злачыннасьць». У тым жа годзе сузаснаваў у родным горадзе (Вальпараіса) Сацыялістычную партыю Чылі. У 1935 г. у Вальпараіса ўступіў у масонскую ложу «Поступ № 4». 7 сакавіка 1937 г. на парлямэнцкіх выбарах(es) прайшоў у Палату дэпутатаў(es) Нацыянальнага кангрэсу Чылі ад Вальпараіса[1].

Ад жніўня 1939 г. па красавік 1942 г. быў міністрам аховы здароўя Чылі. У 1943—1944 гг. займаў пасаду галоўнага сакратара Сацыялістычнай партыі Чылі. 4 сакавіка 1945 г. на парлямэнцкіх выбарах(es) прайшоў у Сэнат Чылі, дзе ў выніку наступных перавыбраньняў заставаўся сэнатарам зь 15 траўня 1945 г. да 3 лістапада 1970 году (амаль 35 гадоў). У 1952, 1958 і 1964 гг. (тройчы) прайграваў на прэзыдэнцкіх выбарах. 4 верасьня 1970 г. на прэзыдэнцкіх выбарах(es) набраў толькі адносную большасьць (36,6%) галасоў, выперадзіўшы былога прэзыдэнта Хорхэ Алесандры(es) (1958—1964) на 0,3%. 24 кастрычніка абраўся прэзыдэнтам шляхам галасаваньня ў Нацыянальным кангрэсе Чылі[1].

23 жніўня 1973 г. Палата дэпутатаў Чылі Пастановай «Аб цяжкім парушэньні канстытуцыйна-прававога парадку Рэспублікі» паводле 22-га артыкула тагачаснай Канстытуцыі Чылі(es) 1925 году абавязала Ўзброеныя сілы Чылі(es) «неадкладна пакончыць зь пералічанымі абставінамі, якія парушаюць Канстытуцыю». Пункты 5—12 Пастановы зьмяшчалі пералік парушэньняў Канстытуцыі прэзыдэнтам Альендэ, якія падлягалі выпраўленьню. У прыватнасьці ў пункце 7 згадвалася, што прэзыдэнт «прысвоіў галоўнае прызначэньне Кангрэсу, якое заключаецца ў выданьні законаў, … праз настырныя ўказы, якія зацьвярджаў са злоўжываньнем» уладай[10]. 11 верасьня галоўны камандзір Войска Чылі(es) Аўгуста Піначэт абкружыў прэзыдэнцкі палац жаўнерамі, каб зьмясьціць ўзурпатара Альендэ з пасады прэзыдэнта. У другой палове дня Альендэ забіў сябе з аўтамата Калашнікава (АК-47), які яму падарыў прэм’ер-міністар Кубы Фідэль Кастра.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads