Сафонава (горад)

горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сафонава (горад)
Remove ads

Сафо́нава (па-расейску: Сафоново) — горад у Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар Сафонаўскага раёну. Разьмешчаны на левым беразе ракі Вапец (басэйн Дняпра), за 102 км ад Смаленску.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад атрымаў сваю назву ад вёскі Сафонава. Назва вёскі ўтворана ад каляндарнага імя Сафонія, што азначае: «якога ахінае Бог».

Thumb
Чыгуначная станцыя Сафонава

Вызначальную ролю для разьвіцьця раёну і гораду адыграла будаўніцтва Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі. 20 верасьня (2 кастрычніка па новым стылі) 1870 году з Масквы ў Смаленск прайшоў першы цягнік. Штуршком для разьвіцьця гораду стала станцыя Дарагабуж, названая па бліжэйшым горадзе ад станцыі. Сафонава ўзьнікла як пасёлак пры станцыі Дарагабуж.

З 1 кастрычніка 1929 году пасёлак становіцца цэнтрам Сафонаўскага раёну. Вёска Сафонава была за 10 км ад станцыі. Месцазнаходжаньне раённага цэнтру зусім не зьвязанае зь вёскай Сафонава, якая дала назву раёну і будучаму гораду. Гэты тапанімічны парадокс захоўваўся да 7 кастрычніка 1938 году, калі прыстанцыйны пасёлак атрымаў статус рабочага пасёлка і назву Сафонава.

Напрыканцы 1940-х гадоў пачалося бурнае прамысловае разьвіцьцё раёну, падставай для чаго стала шырокамаштабная распрацоўка радовішчаў бурага вугалю. У 1948 годзе Савет Міністраў СССР прыняў пастанову аб стварэньні паліўна-энэргэтычнай базы для паўночна-заходняга эканамічнага раёну краіны. Было прынятая пастанова аб будаўніцтве шахтаў у раёне станцыі Сафонава. Усяго намячалася пабудаваць 28 шахт.

Будаўніцтва шахт прывяло да хуткага разьвіцьця працоўнага пасёлку Сафонава. У кароткі час ён вырас у сапраўдны горад, 8 траўня 1952 году Сафонава афіцыйна быў прысвоены статус гораду абласнога падпарадкаваньня.

Да канца 1950-х гадоў высьветлілася, што пры ацэнцы пэрспэктыў прамысловай распрацоўкі Сафоновского радовішча бурага вугалю дапушчаныя пралікі. У выніку было прынятая пастанова зачыніць шахты і на іх базе ствараць прамысловыя прадпрыемствы.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads