Софія Кавалеўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́фія Кавале́ўская (таксама Зоф’я Кавалеўская, па-польску: Zofia Kowalewska; 1853, вёска Малыя Бакшты Маладэчанскага раёну — 22 лютага 1918, Менск[2]) — беларуская і польская фальклярыстка, этнографка, пісьменьніца.

Remove ads
Жыцьцяпіс
Зоф’я Кавалеўская (у дзявоцтве Лентоўская) нарадзілася ў памешчыцкай сям’і ў 1853 годзе ў Малых Бакштах Менскай губэрні. Яна была жонкай Яўгена Завадзкага зь Віленскага павету. У сваім маёнтку, дзе правяла большую частку жыцьця, вяла асьветніцкую дзейнасьць і таемнае выкладаньне польскай мовы і польскай гісторыі[3].
У часопісе «Tygodnik Ilustrowany» No 6 за 1918 г. было напісана: «Яна памірала, распытваючы пра ход бітваў (польскіх) легіянэраў»[4].
Памерла 22 лютага 1918 г. у Менску.
Remove ads
Творчасьць
Сабрала калекцыю прадметаў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстаньне 1863—1864 рр. на Меншчыне і прысьвяціла яму некалькі артыкулаў і кнігу «3 успамінаў выгнанца 1863 году», якая выйшла ў сьвет у 1911. Аўтарка працы «Вясельная ўрачыстасьць у Вялейскім павеце ў ваколіцах Маладэчна і Радашковічаў». У 1912 выдала кнігу ўспамінаў выкладніка Менскай гімназіі Ф. Шаблоўскага «Менскія абразкі 1850—1863 гг.» пра гісторыю гімназіі і яе выкладнікаў, тэатар, сям’ю В. Дунін-Марцінкевіча, памятныя мясьціны места.[5]
Пісала артыкулы і апавяданьні ў газэце «Kurier Litewski» і часопісе «Wisła»[6].
Remove ads
Творы
- Obrazki Mińskie 1850-1863, nakładem księgarnia Józefa Zawadzkiego w Wilnie ,1912.
- Ze wspomnień wygnańca z roku 1863, nakładem księgarnia Józefa Zawadzkiego w Wilnie, 1912.
- Z pamiętników doktora:powieść współczesna, nakładem księgarnia Józefa Zawadzkiego w Wilnie 1913.
- Dzieje powstania lidzkiego: wspomnienie o Ludwiku Narbucie, nakładem Wyd. "Dziennika Wileńskiego" w Wilnie, 1934.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads