Спаса-Прэабражэнская царква (Пружаны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спа́са-Прэабражэ́нская царква́ — праваслаўная царква ў Пружанах, асьвечаная ў гонар Перамяненьня Гасподняга.
| Славутасьць | |
Спаса-Прэабражэнская царква  | |
| Краіна | Беларусь | 
| Места | Пружаны | 
| Каардынаты | 52°33′7.95″ пн. ш. 24°26′47.6″ у. д. | 
| Канфэсія | праваслаўе | 
| Эпархія | Берасьцейская[1] | 
| Тып будынка | царква | 
| Дата заснаваньня | 1861 | 
| Апошні плябан | Ігар Мрыхін | 
| Стан | адноўленая | 
Спаса-Прэабражэнская царква на мапе Беларусі Спаса-Прэабражэнская царква  | |
Remove ads
Мінуўшчына

Драўляная царква паўстала ў 1861 року (паводле іншых зьвестак — у 1878) на праваслаўных могілках Пружанаў, на месцы даўняе Сьвята-Духаўскай царквы[2]. Сродкі на пабудовы былі сабраныя прыхаджанамі з ініцыятывы мясцовага протаярэя Мікалая Жуковіча.

Згарэла ў 1941. У 1943 адбудаваная.[3]

Згарэла ў канцы XX стагодзьдзя, у 2000 пачалося будаўніцтва каменнай царквы[4]. Адкрытая наноў 14 жніўня 2003[5].
Remove ads
Архітэктура
Асноўны аб’ём прастакутны ў пляне, на даху разьмешчаны 8-гранны барабан з купалам. Да асноўнага аб’ёму прымыкаюць прытвор і апсыда.
Каля драўлянае царквы стаяла званіца.
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads