Стэфан IV (папа рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэфан IV (па-лацінску: Stephanus PP. IV; каля 770 — 24 студзеня 817 году) — папа рымскі з 22 чэрвеня 816 году па 24 студзеня 817 году. Паколькі Стэфан быў абраны бяз згоды імпэратара, ён паслаў імпэратару паведамленьне пра сваё абраньне, загадаўшы рымлянам прысягнуць на вернасьць імпэратару. У пачатку кастрычніка папа і імпэратар сустрэліся ў Рэймсе, і Людовік I Пабожны ўрачыста пакланіўся пантыфіку тры разы. На нядзельнай імшы 5 кастрычніка 816 году папа ўрачыста каранаваў ў Рэймскай царкве Людовіка і ягоную жонку залатой каронай. Людовік I адарыў папу каштоўнымі падарункамі, у тым ліку вучасткам зямлі, якая была перадана ва ўласнасьць рымскай царкве.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads