Сымбаль цэнту
сымбаль валюты From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сымбаль цэ́нту, таксама знак цэ́нту (¢) — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Кіруючыя сымбалі C1 і дадатак 1 да лацінкі» (па-ангельску: C1 Controls and Latin-1 Supplement) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня грашовых адзінак з назвай «цэнт», «сэнтава» й іншых.
Remove ads
Напісаньне
Сымбаль «¢» уяўляе сабой разнавіднасьць маленькай лацінскай літары «c» з дабаўленьнем адной дыяганальнай або вэртыкальнай лініі. Часам выкарыстоўваюцца не адна, а дзьве раўналежныя лініі. Канкрэтнае напісаньне залежыць выключна ад шрыфта, выкарыстанага для вываду сымбаля[1][2].
Разнавіднасьць сымбаля, уключаная ў стандарт Юнікод, — «¢», або «шырокі сымбаль цэнта» (па-ангельску: fullwidth cent sign; U+FFE5)[3], уведзены для сумяшчальнасьці з сымбалямі CJK.
Remove ads
Гісторыя ўзьнікненьня й выкарыстаньня

У 1797 годзе ў кнізе American Accomptant Чонсі Лі (анг. Chauncey Lee) прапанаваў выкарыстоўваць для абазначэньня базавых грашовых адзінак ЗША наступныя сымбалі[4]:
- міль — адна касая рыса /;
- цэнт — дзьве касых рысы //;
- дайм — літара S, перакрэсьленая двума касымі рысамі;
- даляр — падвоеная літара S, перакрэсьленая двума касымі рысамі;
- ігал, або арол (анг. eagle — даслоўна «арол») — літара «E».
Гэтая прапанова не знайшла падтрымкі, але лічыцца першым выпадкам выкарыстаньня сымбаля даляру (хоць і ў якасьці праекта скарачэньня дайма) у друкаваным выданьні.
Remove ads
Выкарыстаньне
Асноўнае прызначэньне сымбаля — прадстаўленьне грашовых адзінак з назвамі «цэнт» (анг. cent), «сэнтава» (гішп. і парт. centavo)[5] і да т.п., аднак ён можа выкарыстоўвацца і іншымі спосабамі, у прыватнасьці:
- для абазначэньня ганскага сэдзі, які мае падобны сымбаль — ₵;
- для абазначэньня коста-рыканскага й сальвадорскага калёнаў, якія маюць падобныя сымбалі — ₡.
Як правіла, у адрозьненьне ад сымбаля даляру ($), разьмяшчаецца ня да, а пасьля грашовай сумы — напрыклад, 50¢.
Іншыя выкарыстаньні

З 1993 па 1999 год у працэсе пераходу Туркмэністану з кірыліцы на лацінку для запісу некаторых спэцыфічных літар туркмэнскага альфабэту выкарыстоўваліся такія знакі валют, як $ (знак даляру), ¢ (знак цэнту), ¥ (знак ены) і £ (знак фунту). Загалоўнай $ адпавядала маленькая ¢, загалоўнай ¥ — маленькая ÿ, а загалоўнай £ — маленькая ſ. У 1999 годзе замест іх былі ўведзеныя іншыя сымбалі: замест $/¢ — Ş/ş, замест ¥/ÿ — Ý/ý, замест £ſ — Ž/ž[6]. Сымбалі $ і ¥ (разнавіднасьць з адной рысай) сустракаюцца на туркмэнскіх банкнотах узору 1993 году вартасьцю да 500 манатаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads