Сьвятое Возера
мястэчка ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сьвятое, Возера (неадназначнасьць).
Сьвятое Возера (лет. Šventežeris) — мястэчка ў Летуве, на беразе Сьвятога Возера. Цэнтар староства Лазьдзейскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 295 чалавек. Знаходзяцца за 8 км на ўсход ад Лазьдзеі.
Сьвятое Возера — мястэчка гістарычнай Троччыны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Сьвятое Возера ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яно ўваходзіла ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1598 годзе ў Сьвятым Возеры збудавалі эвангелісцка-рэфарматарскі збор (з 1663 году — касьцёл).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сьвятое Возера апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Сувальскае губэрні. На 1827 год у мястэчку было 37 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сьвятое Возера занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Сьвятое Возера апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 271 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 295 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (1882)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads