Сьпіс пэрыядычных камэт

артыкул-сьпіс Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ніжэй прыведзены сьпіс пэрыядычных камэт з нумарамі.

Пэрыядычныя камэты маюць пэрыяд менш за 200 гадоў або назіраліся на працягу больш за аднаго мінаньня пэрыгелія (напрыклад, 153P/Ікея—Чжана). Яны атрымліваюць сталы нумар толькі пасьля другога зарэгістраванага мінаньня пэрыгелія, таму існуе шмат ненумараваных пэрыядычных камэт, напрыклад, P/1990 V1 (Шумейкераў—Леві 1).

Амаль ва ўсіх выпадках камэты названыя ў гонар іх адкрывальнікаў, але ў некаторых выпадках, напрыклад, з камэтамі 2P/Энке і 27P/Кромеліна, яны былі названыя па імі людзей, якія вылічылі іх арбіты. Арбіты пэрыядычных камэт разлічыць складана з-за разнастайных абурэньняў ад кожнай плянэты, і ў часы да электронна-вылічальных машын некаторыя людзі цалкам прысвячалі гэтаму сваю кар’еру. Нягледзячы на гэта, некаторыя камэты былі страчаныя, бо на іх арбіты ўплываюць таксама негравітацыйныя эфэкты, напрыклад, рэактыўнае заканчэньне газу або іншага матэрыялу, фармавалага каму і хвост камэты.

Часам некалькі пэрыядычных камэт носяць адно і тое ж імя (напрыклад, 9 камэт Шумейкераў—Леві або 23 камэты NEAT); іх адрозніваюць па парадкавым нумары (як у табліцы ніжэй) або па поўнай назьве (напрыклад, камэты P/1990 V1 і P/1991 V1 абедзьве зьяўляюцца камэтамі Шумейкераў—Леві). У літаратуры ўжываецца неафіцыйная сыстэма нумарацыі пэрыядычных камэт (выняткоўваючы непэрыядычныя), такім чынам, камэты P/1990 V1 і P/1991 V1 вядомыя як камэта Шумейкераў—Леві 1 і камэта Шумейкераў—Леві 6 адпаведна. Непэрыядычныя камэты Шумейкераў—Леві не ўваходзяць у гэтую пасьлядоўнасьць: C/1991 B1 паміж 2 і 3, C/1991 T2 паміж 5 і 6, C/1993 K1 і C/1994 E2 пасьля Шумейкераў—Леві 9. Прабелы ў гэтай сыстэме нумарацыі ў табліцы, прыведзенай ніжэй, кажуць аб існаваньні страчаных пэрыядычных камэт (гэтыя камэты альбо распаліся, альбо пакінулі Сонечную сыстэму, альбо моцна саслаблі ў бляску); прыкладам зьяўляецца камэта Барнарда 1, апошні раз якая назіралася 20 лістапада 1884 году.

У камэтнай намэнклятуры літара, якая стаіць перад знакам «/» вызначае пэрыядычнасьць камэты: «C» азначае непэрыядычную камэту, «P» — пэрыядычную камэту, «D» — страчаную або распалую камэту, «X» — камэта, для якой дакладная арбіта не разьлічаная (звычайна гістарычныя камэты).

Remove ads

Нумараваныя пэрыядычныя камэты

Больш інфармацыі Камэта, Міжнародная назва ...
Remove ads

Ненумараваные пэрыядычныя камэты

Больш інфармацыі Камэта, Міжнародная назва ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads