Сэрфінг на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэрфінг на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
Remove ads

Спаборніцтвы па cэрфінгу на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 27 ліпеня па 5 жніўня на рыфавым перавале ля вёскі Тэахупао на востраве Таіці, які ляжыць у Ціхім акіяне. Такім чынам, быў пераўзвышаны рэкорд паводле самай далёкай дыстанцыі паміж месцам правядзеньня спаборніцтваў і горадам, які ладзіць у сябе Алімпійскія гульні[1]. Агулам на турніры бралі ўдзел 48 спартоўцаў з роўным дзяленьнем паміж мужчынамі і жанчынамі. У параўнаньні з папярэднімі летнімі Алімпійскімі гульнямі колькасьць спартоўцаў павялічылася на 8 чалавек[2]. Спаборніцтвы некалькі разоў пераносіліся празь неспрыяльныя ўмовы надвор’я, але ўсё ж такі былі праведзеныя 5 жніўня. Былі разыграныя 2 камплекты мэдалёў.

Thumb
Thumb
Сэрфінгіст ловіць хвалю на рыфе Тэахупао.
Remove ads

Узнагароды

Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны Сьцяг Францыі Калі Ваас Сьцяг Аўстраліі Джэк Робінсан Сьцяг Бразыліі Габрыел Мэдына
Жанчыны Сьцяг ЗША Кэралайн Маркс Сьцяг Бразыліі Тацяна Вэстан-Вэб Сьцяг Францыі Жаан Дэфэ

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads