Сяргей Жыгалка

беларускі шахматыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Жыгалка
Remove ads

Сярге́й Алякса́ндравіч Жыга́лка (нар. 28 сакавіка 1989, Менск, БССР) — беларускі шахматны гросмайстар. Трохразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён Эўропы і сьвету ў сваёй узроставай катэгорыі.

Хуткія факты Імя, Краіна ...
Remove ads

Кар’ера

Сяргей Жыгалка перамагаў на чэмпіянаце Эўропы і чэмпіянаце сьвету да 14 гадоў 2003 року, а таксама на чэмпіянаце Эўропы да 18 гадоў 2006 року.

У 2007 року ўпершыню выступіў на кубку сьвету ФІДЭ, дзе выбыў у першым туры. У 2009 року на тайбрэйку саступіў першае месца моладзевага чэмпіянату сьвету Максіму Ваш’е-Ляграву[1].

Чэмпіён Беларусі 2009, 2012 і 2013 рокаў[2][3].

У 2011 заняў 5-е месца на чэмпіянаце Эўропы і заваяваў права ўдзелу ў кубку сьвету, дзе саступіў у першым коле Антону Філіпаву. У 2011 і 2012 роках перамог на Адкрытым чэмпіянаце Баку[4].

На кубку сьвету-2015 дайшоў да другога кола, дзе саступіў Весяліну Тапалаву. Праз два гады ў першым коле прайграў Юрыю Кузубаву, пазьней стаў чэмпіёнам Эўропы па бліцы ў Катавіцах[5].

Камандныя спаборніцтвы

Сяргей Жыгалка выступаў за нацыянальную зборную на Алімпіядзе, чэмпіянаце сьвету, Эўропы і дзіцячай Алімпіядзе.

Remove ads

Сям’я

Мае брата Андрэя, таксама гросмайстра.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads