Тордзкі эдыкт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тордзкі эдыкт
Remove ads

То́рдзкі эды́кт 1568 року, таксама вядомы як Талеранцы́йны патэ́нт[1] — акт гарантаваньня свабоды веравызнаньня ў Каралеўстве Вугоршчына, выдадзены каралём Янашам Жыгімонтам Заполья падчас сойму ў сяміградзкім месьце Торда (цяпер Турда ў акрузе Клуж, Румынія). У пэрыяд Контрарэфармацыі гэта быў значны крок у бок талерантнасьці і адмовы ад ідэі адзінай дзяржаўнай рэлігіі.

Thumb
Фэрэнц Давід на Тордзкім сойме. Фрагмэнт карціны [[]](hu) (1896)

Хоць эдыкт 1568 року быў ня першым падобным дакумэнтам па ўнармаваньні рэлігійнай талеранцыі ў Вугоршчыне, аднак меў унівэрсальны характар дзякуючы ўплыву ўнітарыянскага міністра Фэрэнца Давіда. Эдыкт паставіў талерантнасьць па-над палітычнай мэтазгоднасьцю і рэалізаваў магчымасьць зьяўленьня такога выбітнага талерантнага кіраўніка Сяміградзьдзя, як кальвінісцкі князь Габрыель Бэтлен. Датычыўся ён толькі чатырох канфэсіяў: каталіцтва, лютэранства, кальвінізму і ўнітарыянства; іншыя вернікі — юдэі, праваслаўныя і мусульмане — не атрымалі законных гарантыяў дэ-юрэ. Акрамя таго, эдыкт тычыўся прапаведнікаў і кангрэгацыі, а не асобных людзей.

Аднак кароткатэрміновым вынікам эдыкту стаў супраціў супернікаў караля, у выніку чаго ён выракся сваёй пасады (1570), і скасаваньне Тордзкага эдыкту пазьнейшымі пастановамі. Фэрэнц Давід, які працягнуў свае пропаведзі пра тое, што малітвы да Хрыста — памылка, выклікаў падзел унітарыянаў і паставіў пад пагрозу іхнюю абарону законам[2]. Ён быў абвінавачаны ў ерасі і памёр у турме.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads