Трнаўскі ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трнаўскі ўнівэрсытэт (па-славацку: Trnavská univerzita v Trnave) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Трнава, якая існавала ў 1635—1777 гг; адзін зь першых унівэрсытэтаў Славаччыны.
Унівэрсытэт заснаваў кардынал Пэтэр Пазмань у 1635 годзе. Першапачаткова было два факультэты — філязофскі і багаслоўскі. У 1665 быў створаны і прававы, а ў 1770 годзе — мэдычны факультэт. Унівэрсытэт стаў вядомым дзякуючы сваёй абсэрваторыі, якую стварыў астраном Максыміліян Гел, унівэрсытэцкай бібліятэцы, садоў і тээтру.
Унівэрсытэт існаваў да 1777, калі ён быў перамешчаны ў Будапэшт. Яго правапераемнікам зьяўляецца Ўнівэрсытэт Ларанда Этвэша ў Будапэшце. 25 сакавіка 1992 году ў горадзе Трнава быў адчынены новы ўнівэрсытэт, які ня будучы афіцыйным пераемнікам, працягвае старажытныя традыцыі.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads