Тумскае возера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тумскае возера — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад гарадзкога пасёлка Астравец, каля вёскі Тумкі. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.
| Возера
Тумскае возера
Тумскае возера на мапе Беларусі Тумскае возера | ||||||||||||||||||||
Тумскае возера знаходзіцца ў басэйне ракі Сарачанка, якая выцякае з возера. Плошча возера складае 0,86 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,2 м. Даўжыня возера — 3,22 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,16 млн м³, плошча вадазбору возера — 172 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—7 м, разараныя. На паўднёвым усходзе і паўночным захадзе схілы маюць вышыню 10—18 м. Берагі возера нізкія. На ўсходзе, поўначы і захадзе берагі ўчасткамі зьліваюцца з схіламі, на поўдні і паўночным усходзе знаходзяцца пад хмызьняком.
Мелкаводная зона вадаёма да 2 м пяшчаная, на большых глыбінях дно высланае сапрапэлем.
Тумскае возера зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,2—2,7 м.
Вадаём злучаны пратокай з возерам Каймін, таксама ў Тумскае ўпадае ручай з возера Галодна.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads